Палікарп Куш (англ.: Polykarp Kusch; 26 студзеня 1911, Бланкенбург, Германская імперыя — 20 сакавіка 1993, Далас, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1955). Палова прэміі «за дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона». Другую палову прэміі атрымаў Уіліс Юджын Лэмб.

Палікарп Куш
Polykarp Kusch
Polykarp Kusch.jpg
Дата нараджэння

26 студзеня 1911(1911-01-26)

Месца нараджэння

Бланкенбург, Германская імперыя

Дата смерці

20 сакавіка 1993(1993-03-20) (82 гады)

Месца смерці

Далас, ЗША

Грамадзянства

ЗША

Род дзейнасці

фізік, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

фізіка

Месца працы

Калумбійскі ўніверсітэт

Альма-матар

Ілінойскі ўніверсітэт[d]
Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбана-Шампейн[d]
Заходні рэзервны ўніверсітэт Кейза[d]

Навуковы кіраўнік

Фрэнсіс Луміс[d]

Узнагароды і прэміі

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1955)

Сям'я Куша эмігравала ў 1912 годзе ў ЗША. У 1936 годзе Куш абараняе дысертацыю ва ўніверсітэце Ілінойса на тэму з вобласці аптычнай спектраскапіі малекул. У 1937 годзе пачынае ў тым жа ўніверсітэце навуковую кар'еру.

Працаваў над метадамі магнітнага рэзанансу, з дапамогай якога ўдалося вельмі дакладна вызначыць магнітны момант часціцы. Наступныя эксперыменты па вызначэнню магнітнага моманту электрона ў атамах натрыю, галію і індыю паказалі адхіленне ад тэарэтычна прадказанага значэння. Тлумачэнне гэтага, пасля яшчэ раз пацверджанага, адрознення магнітнага моманту прывяло да перагляду квантавай механікі.

У 1949 годзе Куш становіцца прафесарам у Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку.