Палімір
Вытворчае аб’яднанне «Палімір» заснавана ў 1975 г. ў г. Наваполацк на базе Полацкага хімкамбіната (пабудаваны ў 1964 — 68). Адно з буйнейшых хімічных прадпрыемстваў Еўропы.
Палімір | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 1968 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Наваполацк (Беларусь) |
Адрас | |
Галіна | хімічная прамысловасць |
Сайт | polymir.by/be |
Гісторыя
правіць3 2000 года — сучасная назва. З 2008 года ААТ «Палімір» уваходзіць у склад вытворчага аб’яднання «Нафтан»[1].
Асноўная прадукцыя: поліэтылен, поліакрыланітрыльныя (ПАН) валокны, палімерныя смолы, воск і эмульсіі, мінеральныя ўгнаенні, прадукты арганічнага сінтэзу (акрыланітрыл, метылакрылат, ацэтонцыян-гідрын), тавары народнага ўжытку (плёнка гаспадарчая, пакеты і сумкі, мэблевае іголкапрабіўное палатно, разнастайная пража і трыкатажныя вырабы са змешаных валокнаў).
На аснове поліэтылену асвоены выпуск унікальных для краін СНД прадуктаў, адзіным вытворцам якіх з’яўляецца «Палімір». Асаблівае значэнне надаецца вытворчасці ПАН-валокнаў, што выкарыстоўваюцца для перапрацоўкі ў пражу, тканіну, трыкатаж, сінтэтычнае футра і таму служаць незаменнай сыравінай для тэкстыльнай прамысловасці. У якасці сыравіны «Палімір» выкарыстоўвае прадукты нафтаперапрацоўкі вытворчага аб’яднання «Нафтан».
Працуе больш за 6 тыс. чалавек (2000). Аб’яднанне мае Палац спорту і культуры, бібліятэку, паліклініку, 4 медпункты, санаторый-прафілакторый, 2 базы адпачынку, 6 дашкольных устаноў, аздараўленчы дзіцячы лагер.
Дырэктары
правіцьЗноскі
- ↑ Малашеня Л. «Нафтан» и «Полимир» готовятся к приватизации // Народнае слова. — 2008. — 7 кастр. — С. 3.
Літаратура
правіць- Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Палімір» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 101—102. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Палімір» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 512. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.