Паліні́к (стар.-грэч.: Πολυνείκης — «які шукае бою» (πολυ- «шмат», νεῖκος «варожасць», «бітва»)) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — цар Фіваў, старэйшы сын цара Фіваў Эдыпа і Іакасты[2] (або малодшы[3]), брат Антыгоны, Ісмены і Этэокла. Згаданы ў «Іліядзе»[4].

«Этэокл і Палінік», Джавані Батыста Цьепала

Пасля таго, як Эдып даведаўся праўду пра сваё нараджэнне і пра тое, што жанаты са сваёй маці, ён пракляў сыноў і адправіўся ў выгнанне. Этэокл і Палінік дамовіліся кіраваць па чарзе па адным годзе, але па сканчэнні года Этэокл адмовіўся саступіць месца брату, і Палінік быў выгнаны з Фіваў Этэоклам[5]. Або добраахвотна адправіўся ў выгнанне[6].

Прыбыў у Аргас, дзе кіраваў Адраст. Адраст выдаў за яго сваю дачку Аргію. На шчыце галава льва (па версіі, апрануты ў львіную шкуру[7]).[8] Одзін з Семярых супраць Фіваў[9].

Паводле Паўсанія (які імкнецца пазбавіцца ад храналагічнай супярэчнасці[10]), пакінуў Фівы яшчэ пры жыцці Эдыпа і ажаніўся з дачкой Адраста, затым вярнуўся ў Фівы, пасварыўся з Этэоклам і вымушаны быў бегчы[11].

Паплечнікі Палініка далі на ахвярніку Зеўса Гіетыя ў Аргасе агульную клятву памерці, калі ім не атрымаецца ўзяць Фівы[12]. Паводле Эсхіла, яны кляліся каля сцен Фіваў, апускаючы рукі ў кроў быка[13]. Перад паходам Палінік пасвяціў статуі Афрадыты і Арэса[14]. На Немейскіх гульнях перамог у барацьбе[15]. Стаяў[16] каля Найвышэйшых варот Фіваў (Гіпсісты) або каля Крэнідскіх варот[17].

У паядынку змагаўся з Этэоклам, і браты забілі адзін аднаго[18]. Паводле Еўрыпіда, быў перш цяжка паранены Этэоклам, але забіў яго. Паводле Стацыя, у паядынку забіў брата, але быў ім смяротна паранены[19].

Дзеці Ферсандр, Адраст і Тымей[20].

Выява ў літаратуры

правіць

Дзеючая асоба трагедый Сафокла «Эдып у Калоне» і Еўрыпіда «Фінікіянкі», Сенекі «Фінікіянкі».

Зноскі

правіць
  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.322
  2. Сафокл. Эдып у Калоне 1422
  3. Еўрыпід. Фінікіянкі 73
  4. Гамер. Іліяда IV 377
  5. Еўрыпід. Фінікіянкі 76
  6. Еўрыпід. Умольныя 150—151
  7. Гігін. Міфы 69
  8. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 8 далей
  9. Сафокл. Эдып у Калоне 1324; Еўрыпід. Фінікіянкі 159—171
  10. Справа ў тым, што паміж паходам Семярых і паходам Эпігонаў прайшло толькі 10 гадоў, але сын Палініка ўдзельнічае ў ім ужо сталым
  11. Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 12
  12. Паўсаній. Апісанне Элады II 19, 8; Сафокл. Эдып у Калоне 1306
  13. Эсхіл. Сямёра супраць Фіваў 42-48
  14. Паўсаній. Апісанне Элады II 25, 1
  15. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 6, 4
  16. Эсхіл. Сямёра супраць Фіваў 631—652
  17. Еўрыпід. Фінікіянкі 1124
  18. Еўрыпід. Фінікіянкі 1359—1425; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 6, 8
  19. Стацый. Фіваіда XI 447—579
  20. Паўсаній. Апісанне Элады II 20, 5

Спасылкі

правіць