Паліяк (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Паліяк, спадарожнік)

Паліяк (лац.: Paaliaq) (першапачаткова S/2000 S2) — натуральны нерэгулярны спадарожнік Сатурна. Адкрыты 7 жніўня 2000 года астраномам Брэтам Глэдманам. У жніўні 2003 года афіцыйна атрымаў назву ў гонар волата Паліяка з эскімоскай міфалогіі.

Спадарожнік мае дыяметр каля 22 км, поўны абарот вакол Сатурна здзяйсняе за 687 дзён. Сярэдняя адлегласць ад Сатурна да Паліяка складае 15200 тыс. км. Разам са спадарожнікамі Сіярнак, Іджырак, Ківіёк і Таркек уваходзіць у эскімоскую групу спадарожнікаў Сатурна.