Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі

У ПЭК Беларусі вылучаюць паліўную прамысловасць (нафтавую, газавую, тарфяную) і электраэнергічную прамысловасць. ПЭК мае развітую прамысловую інфраструктуру, уключаючы сетку нафтаправодаў і газаправодаў, у тым ліку магістральных, а таксама высокавольтныя лініі электраперадач.

Структура ПЭК Беларусі

Кіраванне развіццём паліўна-энергетычнага комплекса ажыццяўляюць Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (ВА «Белтопгаз», ВА «Белэнерга», ААТ «Белтрансгаз»), канцэрн «Белнафтахім» і іншыя дзяржаўныя арганізацыі.

У ПЭК краіны адбываюцца істотныя структурныя зрухі, адлюстроўваючы не толькі ступень выкарыстоўвання тых ці іншых энерганосьбітаў, але і навукова-тэхнічныя, сацыяльныя, арганізацыйныя і вытворчыя зрухі ў нацыянальнай эканоміцы.

Паказчык 1990 г. 1995 г. 2000 г. 2004 г.
Аб’ём вытворчасці па ПЭК — усяго,% 100,0 100,0 100,0 100,0
У тым ліку:
электраэнергетыка 36,7 76,0 30,4 27,3
паліўная прамысловасць 63,3 24,0 69,6 72,7

Структура валавой прадукцыі ПЭК Беларусі.[1]

Індустрыяльнае развіццё Беларусі перш за ўсё сказалася на павышенні удзельнай вагі галін, забяспечваючых пераўтварэнне асобных відаў паліва і энергіі, што вядзе да памяншэння дзелі прамога спальвання паліва. Паглыбленне электрафікацыі ў ва ўсіх сферах эканомікі, рацыяналізацыя электрычнай гаспадаркі вызначылі павышенне удзельнай вагі электраэнергетычнай прамысловасці ў валавай прадукцыі ПЭК у 1990—1995 гг. Дамініруючымі галінамі ПЭК у перспектыве па ранейшаму застануцца электраэнергетыка і нафтаперапрацоўчая прамысловасці.

Зноскі

  1. Республика Беларусь в цифрах: Крат.стат.сб. Мн.:Минстат РБ,2005. С.209-210