Пал Шміт[1] (венг.: Schmitt Pál; нар. 13 мая 1942, Будапешт) — венгерскі палітык і фехтавальшчык, прэзідэнт Венгрыі з 6 жніўня 2010 года, раней займаў пасты спікера парламента Венгрыі (у маі-жніўні 2010 года) і віцэ-старшыні Еўрапарламента (з 2009 па 2010). Прэзідэнт Венгерскага алімпійскага камітэта (з 1989 года). 29 чэрвеня 2010 года парламент Венгрыі абраў яго новым прэзідэнтам краіны 263 галасамі супраць 59 галасоў у адзінага апанента Андраша Балага[2]. Шміт афіцыйна ўступіў на пасаду 6 жніўня[2].

Пал Шміт
Pál Schmitt
Сцяг4-ы прэзідэнт Венгрыі
6 жніўня 2010 года — 2 красавіка 2012
Папярэднік Ласла Шоям
Пераемнік Янаш Адэр
Сцяг Спікер Парламента Венгрыі
14 мая — 6 жніўня 2010 года
Папярэднік Бэла Катона
Пераемнік Ласла Кёвер
Нараджэнне 13 мая 1942(1942-05-13) (82 гады)
Будапешт
Жонка Каталін Макраі (Makray Katalin)
Дзеці 3 дочкі (Грэта, Петра, Алекса)
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя Фідэс
Член у
Адукацыя Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса, Інстытут фізічнай культуры
Прафесія дыпламат, палітык, спартсмен
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт schmitt.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Алімпійскія ўзнагароды
Фехтаванне (мужчыны)
Золата Мехіка 1968 Камандная шпага
Золата Мюнхен 1972 Камандная шпага

Скончыў Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса ў Будапешце. Член зборнай Венгрыі па фехтаванні на шпагах у 1965—1977 гадах. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 і 1972 (камандная шпага). Чэмпіён свету і Еўропы. Завяршыў спартыўную кар'еру ў 1977 годзе. У 1989 годзе стаў прэзідэнтам Венгерскага алімпійскага камітэта. У 1995—1999 гадах быў віцэ-прэзідэнтам МАК, у 2001 годзе выстаўляў сваю кандыдатуру на пост новага старшыні камітэта. У 1993—1997 гадах быў паслом Венгрыі ў Іспаніі, у 1998—2002 гадах — у Швейцарыі.

У 2003—2007 гадах быў віцэ-старшынёй партыі Фідэс. З 2004 года — дэпутат Еўрапарламента (быў пераабраны ў 2009 годзе), дзе ён з'яўляўся адным з 14 віцэ-старшыняў і старшынёй камісіі па адносінах з Харватыяй. У 2010 годзе пакінуў свой дэпутацкі мандат.

Жонка Пала Шміта — былая венгерская гімнастка Каталін Макраі (венг.: Makray Katalin, род. 1945), віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1964 года ў практыкаваннях на брусах.

Зноскі

  1. варыянт напісання імя — Паль
  2. а б "Hungary's parliament elects Pal Schmitt president". Reuters. 29 чэрвеня 2010 года. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі

правіць