Панама (капялюш)

(Пасля перасылкі з Панама, капялюш)

Панама — лёгкі капялюш з пругкімі палямі з адмысловага гатунку саломы — такілья.

Панама

Панама — нацыянальны галаўны ўбор Эквадора. «Панамскія капелюшы» робяць не толькі ў Эквадоры, але і ў шэрагу іншых краін Лацінскай Амерыкі, аднак галоўным вытворцам застаецца Эквадор. Прызнаны цэнтр панамапляцення — горад Куэнка, трэці па памерах эквадорскі горад. Сваё імя галаўны ўбор атрымаў дзякуючы таму, што набыў сваю вядомасць у Еўропе і ЗША падчас будаўніцтва Панамскага канала.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць