Панашэму
Панашэму (саманазва Ponaschemu, у перакладзе на беларускую: «па-нашаму») — кантактная мова на нямецкай і ніжнелужыцкай аснове.
Панашэму | |
---|---|
Саманазва | Ponaschemu |
Краіны | Германія |
Рэгіёны | Ніжняя Лужыца |
Агульная колькасць носьбітаў | ~500 |
Класіфікацыя | |
змяшаныя мовы |
Нарыс
правіцьПанашэму складаецца з нямецкіх і ніжнелужыцкіх элементаў, лексіка мовы змяшаная, граматыка — ніжнелужыцкая.
Мова ўжывалася да перыяду 1950-х гадоў. Панашэму ў асноўным была распаўсюджаная ў вёсках Шпрэвальда з лужыцка-нямецкім насельніцтвам. У мястэчках і іншых местах, напрыклад, у Котбусе, мова не выкарыстоўвалася з-за кпінаў з боку гарадскіх жыхароў і прыхільнікаў чыстай лужыцкай мовы.
У цяперашнім часе мова выкарыстоўваецца рэдка, бо тагачасныя вясковыя жыхары, будучы двухмоўнымі, перайшлі на нямецкую мову.
Прыклад
правіцьДзіцячы вершык 1890 года, запісаны нямецкім даследчыкам Вілібальдам фон Шулебургам у мясцовасці Еншвальдэ (Яншойцэ). Варыянт панашэму запісаны паводле лужыцкай арфаграфіі:
Літаратура
правіць- Der Niedersorben Wendisch — Domowina-Verlag ISBN 3-7420-1886-8
- Serbska Pratyja 2008