Панаётыс Пікраменас

Панаётыс Пікраме́нас (грэч. Παναγιώτης Πικραμμένος; 26 ліпеня 1945, Афіны) — грэчаскі суддзя і палітык, які з 9 ліпеня 2019 года займае пасаду намесніка прэм’ер-міністра Грэцыі. Пікраменас ненадоўга выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Грэцыі з 16 мая па 20 чэрвеня 2012 года, пасля таго, як заканадаўчыя выбары ў маі 2012 года прывялі да адсутнасці большасці галасоў у палітычных партый, якія бралі ўдзел у выбарах[1].

Панаётыс Пікраменас
грэч. Παναγιώτης Πικραμμένος
прэм’ер-міністр Грэцыі
16 мая 2012 — 20 чэрвеня 2012
Папярэднік Лукас Пападымас
Пераемнік Антоніс Самарас
President of the Council of State[d]
2 ліпеня 2009 — 16 мая 2012
Папярэднік Georgios Panagiotopoulos[d]
Пераемнік Konstantinos Menoudakos[d]
Deputy Prime Minister of Greece[d]
9 ліпеня 2019 — 25 мая 2023
Нараджэнне 26 ліпеня 1945(1945-07-26) (78 гадоў)
Веравызнанне Эладская праваслаўная царква
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Афінах і з’яўляецца сынам Ота Пікраменаса, ураджэнца Патраў і ўладальніка кампаніі «Грэчаскі саюз замежнай прэсы». Дзед па бацьку, Такіс Пікраменас, быў заснавальнікам гэта кампаніі.

Пікраменас скончыў нямецкую афінскую школу ў 1963 годзе і юрыдычную школу ў Афінскім універсітэце ў 1968 годзе. Скончыў аспірантуру ва ўніверсітэце Пантэон-Асас і працаваў юрыстам у Афінах і Лондане, пакуль не стаў дакладчыкам Дзяржаўнага савета ў 1976 годзе. У Савеце займаў кіруючыя пасады, пакуль не быў прызначаны старшынем Савета ў 2009 годзе. Ён таксама займаў пасаду генеральнага дырэктара Нацыянальнай школы суддзяў з 2005 па 2009 гады, а таксама працаваў у шэрагу заканадаўчых камітэтаў пры Міністэрстве юстыцыі, а з 1991 па 1993 гады быў спецыяльным саветнікам па судовых справах прэм’ер-міністра Канстантынаса Міцатакіса.

Прэзідэнтам Караласам Папульясам быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра 16 мая 2012 года[2], пасля таго як урад не здолеў сфарміравацца пасля парламенцкіх выбараў 6 мая. Ён кіраваў урадам тэхнакратаў напярэдадні выбараў 17 чэрвеня[3].

Зноскі

Спасылкі

правіць