Панджабі
Панджабі (pañjābī) — мова панджабцаў, адносіцца да індаарыйскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і. Адна з 22 афіцыйных моў Індыі.
Панджабі распаўсюджаная пераважна ў паўночна-заходняй частцы Індыі і ва ўсходняй частцы Пакістана. Колькасць носьбітаў: звыш 70 млн. у Пакістане (у т.л. большасць насельніцтва Лахора і Ісламабада), каля 30 млн. у Індыі, каля 7 млн. у іншых краінах.