Пандора (стар.-грэч.: Πανδώρα — «адораная ва ўсім») — імя міфічнай уладальніцы чароўнага куфэрка з усімі бедамі і надзеяй.

Жуль Жазеф Лефеўр, Пандора з куфэркам, 1882

Сюжэт і яго развіццё

правіць

У старажытнагрэчаскіх міфах першая жанчына на зямлі. Створана Гефестам на загад Зеўса, які змяшаў зямлю і ваду, пры ўдзеле іншых багоў. Афіна дала ёй душу, а кожны з іншых па падарунку, Зеўс даў ёй цікаўнасць у падарунак. Сатыры прынеслі яе да Эпіметэя разам з чанам, які Зеўс загадаў ніколі не адчыняць.

Пандора стала жонкай Эпіметэя, малодшага брата Праметэя. Ад мужа яна даведалася, што ў доме ёсць чан (альбо піфас), які ні ў якім разе нельга адчыняць. Калі парушыць забарону, увесь свет і яго насельнікаў чакаюць незлічоныя беды. Паддаўшыся цікаўнасці, яна адкрыла яго, і беды абрынуліся на свет. Калі Пандора закрыла чан, то на дне яго, па волі Зеўса, засталася толькі Надзея.

Гэта імя насіла таксама дачка афінскага цара Эрэхтэя.

Спасылкі

правіць