Паняве́ж[3], таксама Паняве́жыс (літ.: Panevėžys) — горад у цэнтральнай Літве, на рацэ Нявежа (прыток Нёмана). Адміністрацыйны цэнтр Панявежскага павета, у складзе якога ўтварае асобнае гарадское самакіраванне. Праз горад ідзе аўтамабільная магістраль Вільня — Рыга. Чыгункай злучаецца з Дзвінскам і Шаўлямі, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэння. Панявеж лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Упершыню горад згадваецца 7 верасня 1503 года ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касцёла. На правым беразе Нявежы ўтварылася паселішча з касцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварам і лазняй, якое атрымала назву Стары Панявеж. У пачатку ХVІ стагоддзя на левым беразе Невяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявеж. Абедзве часткі аб’ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежы быў заснаваны ордэн піяраў, які пабудаваў касцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.
У наш час ёсць цэнтрам прамысловасці Літвы, тут размешчаны некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ у часы СССР.