Панкратыён
Панкратыён (на старажытнагрэчаскай мове πανκράτιον, ад пан – поўная, ўсеагульная, і кратос - сіла, моц; улада) – спартыўная дысцыпліна ў Старажытнай Грэцыі, якая была сумессю бокса і барацьбы, уключаная ў праграму старажытных Алімпійскіх гульняў у 648 годзе да н. э.
Пераможаны барэц сігналізаваў сваю здачу падняццем рукі. Паводле гістарычных крыніц, большасць паядынкаў у панкратыёне канчалася здачай, смяротныя выпадкі былі незвычайна рэдкімі. У барацьбе існавалі толькі тры правілы – нельга было атакаваць праціўніка ў вочы, грызці ці атакаваць геніталіі суперніка. Палегчаная форма алімпійскага панкратыёна прадугледжвалася для маладых хлопцаў.
Сярод майстроў гэтай дысцыпліны вылучаецца перадусім Дыяксоп, які перамог у некалькіх алімпіядах і быў сябрам Аляксандра Македонскага. Выкліканы на бой адным з жаўнераў Аляксандра, нейкім Карагусам, Дыяксоп выступіў без зброі супраць узброенага і апранутага ў латы Карагуса і перамог яго, пасаромеўшы тым самым самога Аляксандра, які, не могучы перанесці прыніжэння свайго войска, змусіў Дыяксопа да самагубства.
Панкратыён быў сюжэтам старажытнагрэчаскага мастацтва, асабліва ў скульптараў і ганчароў, якія размалёўвалі свае творы.