Панславі́зм — культурная і палітычная плынь сярод славянскіх народаў, у аснове якой пакладзена ідэя пра неабходнасць палітычнага аб’яднання славян на падмурку этнічнай, культурнай і моўнай агульнасці. Сфарміравалася ў канцы XVIII — 1-й палове XIX ст.

Славянскі сцяг, прапанаваны на Панславянскай канферэнцыі ў Празе ў 1848 годзе

Панславізм Цэнтральнай Еўропы правіць

Паняцце «панславізм» прапанавана ў Чэхіі Янам Геркелем у 1826 годзе. Палітычныя погляды большасці славянскіх народаў, ідэі Вялікай французскай рэвалюцыі і нямецкага рамантызму, славянскае нацыянальнае адраджэнне — фактары, якія прывялі да з’яўлення сярод заходніх і паўднёвых славян — чэха Ё. Дамброўскі, славакаў П. Шафарык і Я. Колар, харвата Л. Гай, серба В. Караджыч і іншых — ідэй славянскага адзінства і культурнай супольнасці. Поспехі Расійскай імперыі ў войнах супраць Турцыі і напалеонаўскіх войнах былі прычынай фарміравання некаторымі славянскімі дзеячамі ідэі пра палітычнае і моўнае аб’яднанне славян пад уладай Расіі, лічачы, што гэта дапаможа славянскім народам у барацьбе супраць іншаземнай улады (Ё. Дамброўскі, Ё. Юнгман, Л. Гай і інш.). Некаторыя з іх пазней змянілі свае погляды (Л. Гай, Л. Штур, К. Гаўлічак-Бароўскі). Іншыя прыхільнікі панславізму, галоўным прадстаўніком якіх быў чэх Францішак Палацкі, выступалі за захаванне Аўстрыйскай імперыі і за ператварэнне яе ў федэрацыю славян, аўстрыйцаў і венграў.

Пасля ператварэння Аўстрыйскай імперыі ў Аўстра-Венгрыю (1867) Францішак Палацкі перагледзеў сваю канцэпцыю і браў удзел у арганізаваным расійскімі панславістамі Славянскім з’ездзе 1867 года ў Маскве. Сярод палякаў, якія знаходзіліся пад моцным уплывам рамантычнага патрыятызму і ідэй аднаўлення незалежнасці Польшчы, ідэі панславізму спарадзілі дзве плыні: прарасійскую (С. Сташыц, А. Цяшкоўскі) і антырасійскую (А. Міцкевіч, А. Тавяньскі, К. Брадзінскі). Астатнія лічылі, што галоўную ролю ў аб’яднанні славян мусіць мець Польшча.

Панславізм у Расіі правіць

 
М. П. Пагодзін
 
К. С. Аксакаў

У самой Расіі ў канцы 1830-х гадоў у працах М. П. Пагодзіна былі дэклараваны сцвярджэнні пра перавагу славян над іншымі народамі, «варожасці Захаду», пра неабходнасць устанаўлення гегемоніі Расіі над усім славянскім светам. Праекты палітычнага аб’яднання славян пад эгідай Расійскай імперыі распрацоўвалі яшчэ ў ХVIII—XIX ст. А. А. Самборскі, В. Ф. Маліноўскі і іншыя.

Расійскія славянафілы ў 1840—1850-х — К. С. Аксакаў, А. С. Хамякоў, І. В. Кірэеўскі і іншыя — выступілі з ідэяй проціпастаўлення славянскага праваслаўнага свету з Расіяй на чале «хворай», бязвернай Еўропе. Сапернікі славянафілаў — заходнікі (П. Я. Чаадаеў, А. І. Герцэн) — не прызнавалі асаблівай ролі Расіі сярод славянскіх народаў. Паражэнне ў Крымскай вайне 1853—1856 гадоў, паўстання 1863—1864 гадоў — гэтыя фактары выклікалі актывізацыю расійскіх панславістаў, якая вылілася ў правядзенні Славянскага з’езду (1867) у Маскве і дзейнасці славянскіх камітэтаў.

Панславянскія ідэі займалі важнае месца ў тэарэтычных пошуках І. С. Аксакава, М. Я. Данілеўскага, К. М. Леонцьева, навуковых распрацоўках вучонага-славіста У. І. Ламанскага. Найбольшую палітычную вагу панславізм меў у 1870-я гады, асабліва ў перыяд руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў, калі справа дайшла да рэальных знешнепалітычных дзеянняў. Шэраг прадстаўнікоў дзяржаўных узброеных сіл Расіі — князь У. Чаркаскі, генералы М. Р. Чарняеў, М. Д. Скобелеў, Р. А. Фадзееў — былі прыхільнікамі панславізму.

Панславізм у ХХ ст правіць

У канцы XIX ст. ідэі панславізму страцілі папулярнасць. Яны адрадзіліся перад 1-й сусветнай вайной 1914—1918 гадоў у форме неаславізма (або неапанславізма). Расійскія неаславісты (галоўны дзеяч — граф У. Бобрынскі разам з дзеячамі іншых славянскіх краін (чэх К. Крамарж, славенец І. Грабар і інш.) правялі славянскі кангрэс у Празе (1906) і Сафіі (1910), каб дасягнуць міжславянскага збліжэння перад магчымай нямецкай пагрозай. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 года на пэўны час пахавалі ідэі панславізма ў Расіі, бо іх асуджалі К. Маркс, Ф. Энгельс і У. Ленін.

З пачаткам 2-й сусветнай вайны (1939—1945) была адноўленая старая расійская палітыка датычна славян. У жніўні 1941 года ў Маскве быў створаны Усеславянскі камітэт. Славянскія камітэты ўзніклі ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, ініцыятывай і ўдзелам камуністаў славянскага паходжання. Пасля I-га Усеславянскага з’езду ў Маскве ў 1946 годзе прайшоў славянскі кангрэс у Бялградзе, куды з’ехаліся дэлегаты з усіх славянскіх краін. Пасля абвастрэння адносін паміж Югаславіяй і СССР усе славянскія камітэты спынілі сваю дзейнасць.

Рускія панславісты правіць

Цытаты правіць

«Ладко разумеў, да якой ступені няроўныя сілы, і ўскладаў надзеі на бацьку ўсіх славян, вялікага рускага цара, які, быць можа, пажадае працягнуць магутную руку на дапамогу прыгнечаным сынам». Жуль Верн «Дунайскі лоцман»

Літаратура правіць

  • Рокина Г. Панславизм Архівавана 18 красавіка 2019. // Теория и практика славянской взаимности в истории словацко-русских связей XIX в. / Г. Рокина. — Казань, 2005. — С. 5-30.

Спасылкі правіць