Панцырныя баяры (таксама блізкія да іх панцырныя слугі) — групы феадальна залежных людзей у Вялікім княстве Літоўскім да XVI ст., неслі ваенную службу, жылі ў велікакняжацкіх і прыватных уладаннях.

Панцырныя баяры былі абавязаныя несці службу на кані і ў цяжкім («панцырным») ўзбраенні. Паходзілі з збяднелых баяраў, сялян і часам з вызваленых нявольнікаў. Гаспадаркі панцырных баяраў вызваляліся ад падаткаў і феадальных павіннасцяў. Зраўнаныя ў правах з імі былі путныя баяры, якія неслі падарожную службу — ганцоў, аховы дарог і г.д.

У 1528 годзе абедзве групы фармальна скасаваны — частка з іх пераведзена ў шляхцкі стан, іншыя ў сялян. Але яшчэ да канца XVI ст. абедзве катэгорыі існавалі. У канцы XVI ст. на ўсходніх украінскіх землях частка іх перайшла да рэестравых казакоў.

У сярэдзіне XIX ст. так сябе называлі сяляне, пераважна жыхары Невельскага і Себежскага паветаў Віцебскай губерні, якія перасяляліся ў Сібір.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць