Панцялеймон (Ражноўскі)

Панцялейман (свецкае імя Павел Сцяфанавіч Ражноўскі; 27 кастрычніка (8 лістапада) 1867, Кастрама — 30 снежня 1950, Мюнхен, ФРГ) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы; з восені 1942 Экзарх Беларусі, аріхіепіскап (з сакавіка 1942 мітрапаліт) Мінскі і Беларускі.

Панцялеймон
Адукацыя
Дзейнасць святар
Нараджэнне 27 кастрычніка 1867(1867-10-27)
Смерць 30 снежня 1950(1950-12-30) (83 гады)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Ваенна-інжынернаяае вучылішча, курсы пры Казанскай духоўнай акадэміі, у 1897 годзе прыняў манаскі пастрыг. З 1905 года — настаяцель Віцебскага Маркава Свята-Траецкага манастыра. У 1913 годзе хіратанісан у епіскапа Двінскага. У 1918 годзе Патрыярх Ціхан прызначыў уладыку Панцеляймона ў Пінск з тытулам «Пінскі і Наваградскі» для кіравання цэрквамі Менскай епархіі, якія апынуліся на тэрыторыі Польшчы. У 1922 годзе Панцялейман прысутнічаў на Польскім Саборы ў Варшаве, дзе выступіў рэзка супраць аўтакефаліі польскай царквы, якая навязывалася ўладамі. За гэта ён быў рэпрэсаваны, пазбаўлены кафедры і сасланы ў Мілецкі, а затым у Жыровіцкі манастыр.

 
Іерархі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы: Мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі), архіепіскап Філафей (Нарко), епіскап Афанасій (Мартас), архіепіскап Венедыкт (Бабкоўскі)

Пасля ўз’яднання заходняй Беларусі з БССР прызначаны мітрапалітам Сергіем архіепіскапам Гродзенскім і Вілейскім. У гады Вялікай Айчыннай вайны Панцеляймон узначаліў Праваслаўную царкву ў Беларусі. Увосень 1941 года разам з епіскапам Венедыктам заснаваў Беларускую мітраполію. 6 кастрычніка 1941 г. на Перщым саборы епіскапаў у Жыровічах архіепіскап Гродзенскі Панцеляймон (Ражноўскі) быў абраны главой царквы ў сане мітрапаліта Мінскага і ўсея Беларусі[1]. Ён таксама ўзначаліў Мінскую епархію. 2 верасня 1942 г., пасля Усебеларускага Сабора і дэкларацыі на ім аўтакефаліі, мітрапаліт Панцеляймон атрымаў афіцыйны тытул «Мітрапаліт Святой Праваслаўнай аўтакефальнай Беларускай Царквы і Архіепіскап Менскі».

Нямецкія акупанты паставілі шэраг умоў, якія запатрабавалі выканаць, галоўным з якіх было абвяшчэнне аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, аддзяленне яе ад Маскоўскага Патрыярхата. Панцялейман прыняў пастаўленыя яму ўмовы з абмоўкай, якая фактычна цалкам супярэчыць ім: аддзяленне можа адбыцца толькі пасля таго, як беларуская царква арганізуецца, паспее для аўтакефаліі і аформіць гэтае аддзяленне кананічна, гэта значыць з дазволу Маскоўскай Патрыярхіі.

Неўзабаве пачалася барацьба нацыяналістычна накіраваных калабарацыяністаў супраць мітрапаліта Панцялеймана. Калабарацыяністы, кіруючыся палітычнымі меркаваннямі, настойвалі на неадкладнай аб’яве аўтакефаліі, замене святароў рускай нацыянальнасці на беларусаў, беларусізацыю Цэрквы. Уладыка, які на першае месца ставіў рэлігійна-багаслоўскія прынцыпы пярэчыў гэтым зменам, паслядоўна адмаўляючыся ад аб’явы аўтакефаліі, вядзення пропаведзяў на беларускай мове і г. д. Калабарацыяністы пісалі шматлікія скаргі і даносы ў генеральны камісарыят Беларусі, у выніку чаго мітрапаліт Панцялейман быў у маі 1942 года адхілены немцамі ад кіраўніцтва Беларускай царквой і сасланы ў Жыровіцкі манастыр.

Кіраванне царкоўнымі справамі прыняў на сябе архіепіскап Філафей (Нарко), нядаўна ўзведзены ў гэты высокі сан. Імкнучыся адарваць праваслаўных беларусаў ад Расіі, нямецкія ўлады аказвалі моцны ціск на мясцовы епіскапат, жадаючы дамагчыся ад вернікаў абвяшчэння аўтакефаліі. Кіраўніцтва царквы ўсяляк сабатавала і зацягвала выкананне гэтага патрабавання, заяўляючы, што без мітрапаліта не могуць прымаць такія рашэнні. Таксама сабатавалася рашэнне збору прадстаўнікоў Мінскай і Наваградскай епархіі, названае імі Усебеларускім царкоўным саборам, датычнае звароту да прадстаяцелей усходніх цэркваў з просьбай прызнаць аўтакефалію беларускай царквы.

У выніку ў красавіку 1943 года мітрапаліт Панцелеіман быў вернуты ў Мінск, аднак, звароты так і не былі адпраўленыя. У маі 1944 года сабраў епіскапскі сабор, абвясціўшы пазапраўнымі рашэнні г. зв. «Усебеларускага царкоўнага сабора» 1942 года на падставе таго, што акупацыйнымі ўладамі не яго не былі дапушчаныя Панцялейман і Венедыкт.

У 1944 года быў вывезены ў Германію, дзе пасля вайны далучыўся да Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. Памёр 30 снежня 1950 года.

Панцялейман разам з іншымі царкоўнымі дзеячамі ў складаных умовах ваеннага часу згуляў важную ролю ў захаванні і ладзе царкоўнага жыцця не толькі ў Мінскай епархіі, але і на ўсёй Беларусі, паслядоўна адстойваў захаванне кананічнай сувязі з Маскоўскім Патрыярхатам.

Зноскі

  1. Канфесіі на Беларусі. Мн., 1998. С. 218.

Літаратура

правіць
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне / Укл. і прадм. А. Любіча; Камэн. і імянны паказальнік Л. Задзяркоўскай. — Мн.: Кнігазбор, 2007. — 336 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 12). — ISBN 985-6824-52-4