Панятоўскія
Панятоўскія — шляхецкі род герба «Цёлак» («Цяля»). Легенда ў генеалагічных даведніках апошняй трэці 18 ст. пра нібыта італьянскае паходжанне Панятоўскіх ад роду Тарэлі не стасуецца з генеалагічнымі даследаваннямі. Прозвішча Панятоўскі паходзіць ад маёнтка і мястэчка Панятова недалёка ад Любліна. Паводле дакументаў, першым з гэтага роду быў Марцін Цёлак Мацяёўскі з Панятовы (2-я пал. 15 ст.). У 17 ст. Панятоўскія былі сярэдняй шляхецкай сям’ёй, служылі ў багатай шляхты на гаспадарчых пасадах, часам арандавалі маёнткі.
У 18 ст. і пазней выказвалася меркаванне, што Панятоўскія з дробнай беларускай шляхты. У пачатку 18 ст. Нікадэм Тадэвуш Панятоўскі быў чашнікам мсціслаўскім. Потым гэта галіна роду перасялілася на Украіну, але Панятоўскія засталіся і на Беларусі. У 18 ст. ўзвысіліся. 3 гэтага роду кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі [1764—1795], які замоўчваў сваё паходжанне ў час панавання.
У 20 ст. ў Мінскай і Магілёўскай губернях былі 2 сям’і Панятоўскіх.
Найбольш вядомыя
правіцьЛітаратура
правіць- Анатоль Грыцкевіч. Панятоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Панятоўскія