Пан (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Пан, спадарожнік)

Пан (стар.-грэч.: Πάν) — унутраны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн XVIII.

Пан
спадарожнік Сатурна
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік Шэпард, Джуіт, Кліна, Марсдэн
Дата адкрыцця 16 ліпеня 1990
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 133 584 км
Эксцэнтрысітэт 0,0000°
Перыяд абарачэння 0,575 дзён
Нахіл арбіты 0,001° (да экватара Сатурна)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 26 км
Маса 4,92×1015 кг
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі сінхранізаваны
Альбеда 0,50
Атмасфера няма

Адкрыццё правіць

Пан быў знойдзены ў 1990 годзе Маркам Шоўолтэрам ў кольцах Сатурна пры аналізе фотаздымкаў, зробленых у 1981 АМС Вояджэр-2, і атрымаў часовае абазначэнне S/1981 S 13. 16 верасня 1991 г. спадарожнік атрымаў афіцыйную назву ў гонар міфалагічнага Пана.

Арбіта правіць

Пан здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна на адлегласці ў сярэднім 133583 км за 13 гадзін і 48 хвілін, пры гэтым яго арбіта праходзіць проста па экватары. Спадарожнік рухаецца ўсярэдзіне дзялення Энке знешняга кольца A. Пры гэтым ён з'яўляецца спадарожнікам-«пастухом», уздзейнічаючы сваёй гравітацыяй, ён ачышчае наваколлі сваёй арбіты ад часціц кольца. Існаванне спадарожніка ўнутры дзялення Энке было прадказана яшчэ ў 1985 годзе, калі «Вояджэр» пралятаў міма Сатурна.

Спасылкі правіць