Аляксандр VI

214-ы Папа Рымскі (1492—1503)
(Пасля перасылкі з Папа Аляксандр VI)

Аляксандр VI, Радрыга-Ленцуолі Борджыя (1 студзеня 1431 — 18 жніўня 1503) — Папа Рымскі (14921503). Значна пашырыў межы Папскай вобласці, ператварыўшы яе ў адну з найбуйнейшых дзяржаў Італіі. Разам з тым скандалы, якія суправаджалі яго 11-гадовае панаванне ў Ватыкане, моцна падарвалі маральны аўтарытэт папства і наблізілі пачатак Рэфармацыі[6][7].

Аляксандр VI
лац.: Alexander PP. VI
Герб
214-ы Папа Рымскі
20 жніўня 1492 — 28 жніўня 1503
Папярэднік Інакенцій VIII
Пераемнік Пій III
Дэкан Калегіі кардыналаў
22 студзеня 1483 — 11 жніўня 1492
Папярэднік Guillaume d'Estouteville[d]
Пераемнік Oliviero Carafa[d]
камерленга Калегіі кардыналаў[d]
8 студзеня 1472 — 15 мая 1472
Папярэднік Filippo Calandrini[d]
Пераемнік Guillaume d'Estouteville[d]
кардынал-біскуп альбанскі[d]
30 жніўня 1471 — 24 ліпеня 1476
Дыяцэзія Альбанская дыяцэзія[d]
Папярэднік Filippo Calandrini[d]
Пераемнік Oliviero Carafa[d]
архібіскуп валенсійскі[d]
9 ліпеня 1492 — 11 жніўня 1492
Дыяцэзія Валенсійская архідыяцэзія[d]
Пераемнік Чэзарэ Борджыя
апостальскі адміністратар
9 кастрычніка 1489 — 11 жніўня 1492
Дыяцэзія Diocese of the Roman Catholic church Mallorca and Menorca[d]
Папярэднік Diego de Avellaneda[d]
апостальскі адміністратар Валенсійскай архідыяцэзіі[d]
30 чэрвеня 1458 — 11 жніўня 1492
Кардынал-біскуп Порта-Санта Руфіна[d]
24 ліпеня 1476 — 11 жніўня 1492
Дыяцэзія Порта-Санта Руфіна[d]
Папярэднік Filippo Calandrini[d]
Пераемнік Giovanni Michiel[d]
апостальскі адміністратар
8 ліпеня 1482 — 11 жніўня 1492
Дыяцэзія Картахенская дыяцэзія[d]
апостальскі адміністратар
1457 — 30 чэрвеня 1458
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Girona[d]
Кардынал-дыякан (Сан-Нікола-ін-Карчэрэ[d])
17 верасня 1456 — 30 жніўня 1471
Папярэднік Landolfo Maramaldo[d]
Пераемнік Giovanni Battista Savelli[d]
Кардынал-дыякан (Санта-Марыя-ін-Вія-Лата[d])
чэрвень 1458 — 11 жніўня 1492
Папярэднік Domenico Capranica[d]
Пераемнік Juan de Borja Lanzol de Romaní, el menor[d]
Кардынал-протадыякан
24 сакавіка 1463 — 30 жніўня 1471
Папярэднік Prospero Colonna[d]
Пераемнік Пій III
абат (тэрытарыяльнае абацтва Суб’яка[d])
1471 — 1492
Archpriest of the Basilica di Santa Maria Maggiore[d]
1483 — 1492
Папярэднік Юлій II
Пераемнік Giovanni Battista Savelli[d]
апостальскі адміністратар
1491 — 11 жніўня 1492
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Eger[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, пераходны дыякан
Нараджэнне мерк. 1 студзеня 1431[1][2]
Смерць 18 жніўня 1503[4][1] (72 гады)
Пахаванне
Дынастыя Борджыя
Бацька Jofré Llançol i Escrivà[d]
Маці Isabel de Borja y Cavanilles[d][5]
Дзеці Педра-Луіс Борджыа[d], Чэзарэ Борджыя, Джавані Борджыа[d], Лукрэцыя Борджыя, Gioffre Borgia[d], Girolama Borgia[d], Ізабэла Борджыа[d], Giovanni Borgia[d], Лаўра Арсіні[d] і Радрыга Борджыа-малодшы[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў мястэчку Хáціва, непадалёк ад Валенсіі, 1 студзеня 1431. Яго бацькамі былі Жафрэй Ланзол дэ Борджыя (1390—1437) і Ізабела дэ Борджыя (пам. 1468), сястра кардынала Альфонса Борджыя. Канчатковы выбар прафесіі Радрыга зрабіў, калі яго дзядзька стаў папай Калікстам III, у 1455 годзе. У 1456 Радрыга становіцца кардыналам, у 1457 — віцэ-канцлерам Рымскай Царквы. Нягледзячы на тое, што яго прызначэнне, верагодна, было следствам высокага становішча дзядзькі, Радрыга Борджыя паказаў сябе ўмелым адміністратарам. Асабісты аскетызм і шырокія валоданні (ён быў арцыбіскупам, біскупам і абатам у многіх абласцях Італіі і Іспаніі) дазволілі яму стаць адным з найбагацейшых людзей свайго часу.

Канклаў

правіць

У 1492 г. занямог Папа Рымскі Інакенцій VIII. Паводле падання, яго спрабавалі адпойваць крывёй хлопчыкаў, але пантыфік памёр, і быў аб’яўлены канклаў. На ім за кандыдатуру кардынала Борджыя з 23 выбаршчыкаў выказалася ўсяго 7. Тады, па звычаі таго часу, пайшоў у ход подкуп (сіманія). Аднаму з кандыдатаў, Асканіа Сфорца, былі абяцаны бенефіцыі, прыбытковае месца біскупа Эрла і горад Непі. Пасля гэтага Сфорца зняў сваю кандыдатуру і стаў агітаваць за Борджыя. Кардыналу Арсіні паабяцалі Манцічэлі і Сарыяна, а таксама пасады біскупа Картахены і легата пры імператару. Абацтва Субіяка з яго вялізнымі зямельнымі валадарствамі было гарантавана кардыналу Калонне. Такім чынам Борджыя заручыўся 14 галасамі ў сваю падтрымку, што забяспечыла яго абранне.

Італьянскія войны

правіць

Партыю непрыяцеляў новага пантыфіка пры папскім двары ўзначаліў кардынал дэла Равэре (будучы Папа Юлій II). Баючыся фізічнай ліквідацыі, ён збег у Францыю да двара караля Карла VIII, які рыхтаваў свае войскі да паходу на Неапалітанскае каралеўства. Пад уплывам дэла Равэре кароль прыгразіў Папу Борджыя зрушэннем і правядзеннем рэлігійнай рэформы.

З’яўленне французаў у Італіі і іх рух на поўдзень спалохалі кіраўнікоў Мілана і Венецыянскую рэспубліку. Аляксандр VI у гэты час быў заняты падрыхтоўкай да вайны з туркамі, але з прычыны французскага ўварвання змяніў свае планы і нават прапанаваў султану Баязіду II заключыць альянс супраць французаў. Ён памірыўся з неапалітанскай дынастыяй Трастамара, і гэты саюз быў замацаваны двума дынастычнымі шлюбамі. Да «свяшчэннай лігі» ўладароў, накіраванай супраць Францыі, далучыўся і імператар Максіміліян.

Дыпламатычная актыўнасць дазволіла на час нейтралізаваць пагрозу французскай гегемоніі ў Італіі. Калі ў пачатку 1495 Аляксандр удастоіў Карла VIII асабістай аўдыенцыі, французскі кароль прынёс яму запэўніванні ў сваёй вернасці. Папа падтрымліваў добрыя адносіны з яго пераемнікам Людовікам XII і ў знак сваёй прыхільнасці жаніў свайго сына Чэзарэ з французскай прынцэсай.

Распушчанасць

правіць
 
Desiderando nui, 1499

Акрамя дынастычных шлюбаў, магутным палітычным інструментам у руках Аляксандра была раздача кардынальскіх шапак. За час яго пантыфікату было прызначана 47 новых кардыналаў, і кожнае прызначэнне мела сваю палітычную падаплёку. Яго сын Чэзарэ стаў кардыналам у 18 гадоў, Алесандра Фарнезэ — брат папскай палюбоўніцы Джуліі — у 25 гадоў. Пры папскім двары панавалі распушчаныя норавы. Еўропа поўнілася чуткамі аб кровазмяшальны сувязі пантыфіка з уласнай дачкой Лукрэцыяй і пра тое, што ён пазбаўляецца ад асабістых ворагаў пры дапамозе яду.

Бесклапотнае жыццё скончылася 14 чэрвеня 1497 г., калі з Тыбра вылавілі цела сына пантыфіка, Хуана, з 9 колатымі ранамі. Пагаворвалі, што расправу над братам арганізаваў Чэзарэ, які недалюбліваў яго. Трагедыя ва ўласным сямействе на час працверазіла Аляксандра. На нейкі час ён зачыніўся ў замку Святога Анёла, а потым распарадзіўся прыняць меры супраць прыдворнай раскошы, распушчанасці і сіманіі.

Шырока вядомая варожасць Аляксандра VI з Саванаролай, які выкрываў яго заганнасць і злоўжыванні. Папа спрабаваў прыцягнуць прапаведніка на свой бок, прапанаваўшы яму спачатку архібіскупства ў Фларэнцыі, затым — пост кардынала. Аднак Саванарола заставаўся непрымірымым апанентам. У 1497 годзе Аляксандр VI аддзяліў манастыр Святога Марка ад правінцыі дамініканскага ордэна і падпарадкаваў яго рымскай правінцыі. Саванарола не падпарадкаваўся, і Папа адлучыў яго ад царквы. 23 мая 1498 г. пры велізарным збегу народа Джыралама Саванарола быў павешаны, а потым цела яго спалена.

Цэнтралізацыя ўлады

правіць

Палітычныя амбіцыі Ватыкана традыцыйна абмяжоўвала тая акалічнасць, што на поўнач ад Папскай вобласці былі рассыпаны камуны, дэ-факта кіраваныя незалежнымі князькамі з мясцовых феадальных родаў накшталт Монтэфельтра, Малацеста і Бентыволья. Папа Аляксандр VI адправіў свайго сына Чэзарэ на заваёву гэтых гарадоў. Чаргуючы аблогі з палітычнымі забойствамі, Чэзарэ і Аляксандр за некалькі гадоў аб’ядналі пад сваёй уладай усю Умбрыю, Эмілію і Раманью.

У самім Рыме папа разграміў алігархічныя кланы Калона і Арсіні, якія за стагоддзі назапасілі ў сваіх руках велізарныя багацці і традыцыйна карысталіся вялікім уплывам на гараджан. Канфіскаваныя ў іх землі былі раздадзеныя сваякам і саюзнікам папы.

Паколькі цэнтралізацыя ўлады ў руках Борджыя выклікала незадаволенасць унутры Італіі, папа паспрабаваў абаперціся на іспанскіх манархаў, якім дараваў тытул каталіцкіх каралёў. 4 мая 1493 года ён выдаў булу «Inter caetera», якой прызнаваў за каралямі Іспаніі і Партугаліі права на валоданне землямі, адкрытымі ў марскіх паходах, і сцвярджаў пагадненне аб падзеле свету паміж імі.

Смерць

правіць

За дванаццаць дзён да смерці Папа з сынам Чэзарэ абедаў на віле кардынала Адрыяна да Карнета. Пасля трапезы ён неабачліва застаўся пасля заходу сонца на адкрытым паветры. Усе, хто прысутнічаў на абедзе прастылі, у іх пачалася гарачка. Аляксандр VI памёр 18 жніўня 1503. Уздуцце і хуткае раскладанне трупа Папы нарадзіла чуткі аб яго атручванні. Апавядалі нават, што Аляксандр з’еў па памылцы атручаны яблык, які ён сам падрыхтаваў для Чэзарэ. Але памёр ён ад гарачкі, а не ад атруты[8].

Мецэнацтва

правіць

Адразу пасля абрання папа паклапаціўся пра Рым і аднавіў струхлелы замак св. Анёла. Умацаваўшы квартал Тор-ды-Нона, ён абараніў горад ад нападаў з мора. Аляксандра VI можна лічыць заснавальнікам Леаграда — жылой часткі Ватыкана. У 1500 годзе ён з усёй магчымай пышнасцю справіў 1500-гадовы юбілей нараджэння Хрыста.

Аляксандр VI шырока вядомы як мецэнат, аматар мастацтваў. Па яго ініцыятыве былі выкананы шматлікія архітэктурныя працы. Паводле яго заказаў працавалі Перуджына і Даната Брамантэ. Адным з праектаў Папы Борджыя была роспіс сабора Санта Марыя Маджорэ. Папа спрыяў рымскаму ўніверсітэту, падтрымліваў прафесараў.

Рэпутацыя

правіць

Яшчэ пры жыцці Аляксандр VI быў затаўраваны як «пачвара распусты» — нібыта сужыцель уласнай дачкі, якая нарадзіла яму сына. Нядобразычліўцы стварылі яму рэпутацыю маніякальнага атрутніка, «аптэкара сатаны». У Найноўшы час прымаліся спробы спісаць гэтыя водгукі на незадаволенасць яго аб’яднаўчай палітыкай, якія ішлі, у першую чаргу, ад італьянскай эліты кватрачэнта. Тым не менш, нават сучаснікам здаваліся непрыстойнымі яго пагоня за асабістай выгадай і ўсёпаглынальнае жаданне ўзвялічыць сваіх бліжэйшых сваякоў за кошт старой арыстакратыі. Афіцыйнай гісторыяй каталіцкай царквы ён характарызуецца як самая змрочная фігура папства, а яго пантыфікат называюць «няшчасцем для царквы».

Зноскі

  1. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 19 мая 2021.
  2. Picotti G. B. ALESSANDRO VI, papa // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. — Vol. 2. Праверана 20 мая 2021.
  3. а б http://www.theguardian.com/news/datablog/2013/feb/13/popes-full-list
  4. https://web.archive.org/web/20161205171607/http://webdept.fiu.edu/~mirandas/bios1456.htm#Borja
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Alexander VI (pope) :: Article (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
  7. Richard Marius. Martin Luther. Harvard University Press, 1999. 3rd ed. P. 82.
  8. The Cambridge Modern History. Vol. 1. Cambridge University Press, 1902. P. 241.

Спасылкі

правіць