Папская акадэмія навук
Папская акадэмія навук (італ.: Pontificia Accademia delle Scienze) — акадэмія навук Ватыкана. Мэта Папскай акадэміі навук — даследаваць матэматычныя, фізічныя і натуральныя навукі і звязаныя з імі багаслоўскія пытанні.
Папская акадэмія навук | |
---|---|
Арыгінальная назва | лац.: Pontificia Academia Scientiarum |
Дата заснавання | 28 кастрычніка 1936, 1603[1] і 1936[2] |
Тып | акадэмія навук |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | pas.va |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 1603 годзе ў Рыме пад назвай Academia dei Lincei (Акадэмія Рысяў — рысь была яе сімвалам).
Адноўлена ў 1847 годзе папам Піем IX як папская акадэмія; у 1870 годзе падзялілася на папскую акадэмію і Нацыянальную акадэмію Рысяў (найвышэйшая навуковая ўстанова Італіі).
У 1887 годзе пашырана папам Львом XIII, у 1922 годзе атрымала новы будынак — вілу Пія VI.
У 1936 годзе рэарганізавана і рэфармавана папам Піем XI і атрымала сучасную назву.
Праца акадэміі
правіцьСкладаецца з 80 членаў — прадстаўнікоў матэматычных і прыродазнаўчых навук, якія рэкамендуюцца Саветам Акадэміі і выбіраюцца папам з ліку вучоных свету незалежна ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. Штогод праводзіць тыдзень навуковых дыспутаў, вынікі якіх публікуюцца асобным выданнем.
Курыруецца непасрэдна папам.
Гл.таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат - Праметэй / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2001. - 560 с.: іл.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Ватыкана
- Пасланне папы Яна Паўла II членам Папскай акадэміі Архівавана 15 студзеня 2013.
- Гісторыя Папскай акадэміі Архівавана 28 студзеня 2012.
- ↑ https://www.pas.va/en/about/history.html
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942