Папская царкоўная акадэмія

Папская царкоўная акадэмія (лац.: Pontificia Ecclesiastica Academia) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Папская царкоўная акадэмія
лац.: Pontificia Ecclesiastica Academia
Palazzo dell accademia ecclesiastica Roma.jpg
Арыгінальная назва лац.: Pontificia Ecclesiastica Academia
Заснаваны 1701
Размяшчэнне Рым
Сайт vatican.va/roman_…(ісп.) 
vatican.va/roman_…(італ.) 
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Акадэмія была заснавана ў Рыме ў 1701 годзе абатам Пьетра Гарані па савеце благаслаўлёнага Себасцьяна Вальфрэ. На пачатку сваёй дзейнасці акадэмія размяшчалася ў палацы Габрыэлі. З самага пачатку акадэмія карысталася падтрымкай і адабрэннем Папы Клімента XI і праз 20 гадоў пасля заснавання налічвала больш за 150 выпускнікоў.

У 1703 годзе папа Клімент XI вырашыў узяць акадэмію пад сваю непасрэдную апеку і загадаў перадаць ёй палац Готафрэды на плошчы Венецыі. Пазней, 2 чэрвеня 1706 года, акадэмія пераехала ў палац Северолі на плошчы Мінерва, дзе і знаходзіцца дагэтуль.

Кардынал Рэцоніка, студэнт акадэміі, стаў папам Кліментам XIII і вырашыў прыпыніць дзейнасць акадэміі. На 11 гадоў, калі акадэмію закрылі, яе памяшканне здавалі ў арэнду.

На канклаве 1775 года паўстала пытанне аб аднаўленні дзейнасці акадэміі. Адразу пасля абрання Папы Пія VI акадэмія была адкрыта (у лістападзе таго ж года) і яе прэзідэнтам быў прызначаны Паола Антоніа Паолі, генеральны пракурор Кангрэгацыі Маці Божай Кампітэла. У наступным годзе Папа пажадаў асабіста наведаць акадэмію. Акрамя таго, падчас яго пантыфікату было прынята, каб адзін са студэнтаў акадэміі выступаў з прамовай у прысутнасці Папы на свяце ў саборы Святога Пятра.

Пантыфікат Пія VI станоўча паўплываў на эканамічнае становішча акадэміі. У сакавіку 1778 года Папа другі раз наведаў акадэмію. У гэты перыяд студэнтам акадэміі быў Ганібал дэла Йенга, які ў 1823 годзе быў абраны папам пад імем Льва XII.

Пасля рэвалюцыі 1798 года акадэмію зноў зачынілі на пяць гадоў. Затым, у 1803 годзе, папам Піем VII яна была зноў адкрыта як царкоўная ўстанова з рэгулярнымі курсамі тэалогіі і права. Акадэмія мае права прадстаўляць двух студэнтаў кожны год ва ўніверсітэце «Ла Сапіенца» для атрымання ступені бакалаўра багаслоўя і права. У гэты перыяд, у першую чаргу з-за паслаблення дысцыпліны, акадэмія страціла ранейшую рэпутацыю.

Занепакоены кепскай працай акадэміі, Пій IX на пачатку свайго пантыфікату стварыў спецыяльную камісію кардыналаў, якая павінна была прыняць неабходныя меры для вяртання акадэміі на правільны шлях. Кардыналы вырашылі закрыць акадэмію на нявызначаны тэрмін. Усіх вучняў адлічылі ў канцы 1847 навучальнага года. У выніку народных хваляванняў у 18481849 гадах у акадэміі размяшчаліся ваеннае міністэрства і ваенна-марскі флот Рымскай рэспублікі, частка яе ўладанняў была канфіскавана французскімі войскамі.

У 1850 годзе акадэмія нарэшце змагла аднавіць сваю дзейнасць, атрымаць новы выгляд і больш канкрэтныя мэты. Пій IX даручыў акадэміі рыхтаваць маладых святароў для дыпламатычнай службы Святога Прастола або для службы ў Рымскай Курыі. Студэнты павінны былі атрымаць дыплом бакалаўра багаслоўя або права і скончыць трохгадовы курс дыпламатыі і замежных моў.

У 1878 годзе Папам быў абраны яшчэ адзін былы студэнт акадэміі — кардынал Джаакіна Печы, які прыняў імя Леў XIII. Ён паспрыяў яшчэ больш сур'ёзнай інтэлектуальнай падрыхтоўцы студэнтаў, увёўшы публічную абарону дысертацый.

У першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя, і асабліва, калі акадэмію ўзначаліў арцыбіскуп Рафаэль Меры дэль Валь, будучы Дзяржсакратар Святога Прастола, у акадэмію было залічана шмат англічан, якія вярталіся ў каталіцтва і рыхтаваліся да святарства.

На канклаве ў 1914 годзе Папам быў абраны кардынал Джакама Дэла К'еза, прыняўшы імя Бенедыкт XV. Раней ён быў студэнтам акадэміі, а потым працаваў у ёй прафесарам дыпламатычнага стылю.

Папы Пій XI і Пій XII надалі новы імпульс развіццю акадэміі. Першы вырашыў, што патронам акадэміі з'яўляецца Дзяржсакратар Святога Прастолу, а акадэміі была прысвоена сучасная назва. Другі ўстанавіў новыя правілы для акадэміі, якія былі выдадзены ў 1945 годзе і дзейнічаюць да гэтага часу.

Зноскі

СпасылкіПравіць