Папяровая фабрыка Дзяржзнака

«Папяровая фабрыка» Дзяржзнака — прадпрыемства ў горадзе Барысаве. Размешчана па адрасе вуліца Заводская, 55.

«Папяровая фабрыка» Дзяржзнака
Тып Унітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1902
Галіна Цэлюлозна-папяровая прамысловасць
Прадукцыя высокаабароная бланачная прадукцыя, папярова-чыставыя тавары, канверты
Сайт goznakpaper.by

Гісторыя правіць

 
Канверт 2002 года з выявай будынка Папяровай фабрыкі Дзяржзнака, прысвечаны 100-годдзю прадпрыемства.

Заснавана ў 1902 годзе як папяровая фабрыка «Папірус», з 1922 года — «Прафінтэрн». У 19231941 гадах мадэрнізавана і пашырана. Вырабляла абгортачную і абіўную (з 1923) паперу. Адноўлена ў 1945 годзе. У 1949 і 19601970 гадах абноўлены папераробныя машыны, пашыраны асартымент прадукцыі. З 1971 года падраздзяленне Барысаўскага папярова-лесахімічнага завода. У 19701980 гадах пабудаваны новы папяровы цэх. З 1992 года ў ведамстве Камітэта дзяржаўных знакаў пры СМ Беларусі пад назвай вытворчае УП «Папяровая фабрыка» Дзяржзнака Беларусі Дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Прадукцыя правіць

Вырабляе (2005) высокаабароненую бланачную прадукцыю, папярова-чыставыя тавары, канверты, поўнакаляровую этыкетку, рулонную паперу і інш.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць