Парагвайскі гуарані
Парагвайскі гуарані — грашовая адзінка Парагвая з 1944 года. Замяніла ранейшую грашовую адзінку — парагвайскае песа у суадносінах 100 песа = 1 гуарані.
Парагвайскі гуарані | |||
---|---|---|---|
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | PYG | ||
Сімвалы | ₲ | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Уведзена | 1944 | ||
Валюта-папярэднік | Paraguayan peso[d] | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Central Bank of Paraguay[d] | ||
Вытворца банкнот | De La Rue | ||
![]() |
Эмітэнт — Цэнтральны банк Парагвая.
У абарачэнні знаходзяцца манеты наміналам у 1, 5, 10, 50, 100, 500 і 1000 гуарані і банкноты наміналам у 1000 (з 6 студзеня 2011 года іх выпуск спынены), 2000, 5000, 10 000, 20 000, 50 000 і 100 000 гуарані.
Асноўныя колеры банкнот — карычневы, фіялетавы, аліўкавы, бежавы.
Фармальна гуарані складаецца з 100 сентыма, але ў сувязі з інфляцыяй сентыма больш не выкарыстоўваюцца. Манеты наміналам у 1, 5 і 10 гуарані з’яўляюцца рэдкімі з-за сваёй малой вартасці.