Парад суверэнітэтаў

Парад суверэнітэтаў (19881991 гг.) — канфлікт рэспубліканскага і саюзнага заканадаўстваў, звязаны з абвяшчэннем прыярытэту рэспубліканскіх законаў над саюзнымі, следствам чаго стаў распад СССР.

Падчас «параду суверэнітэтаў» на працягу 19901991 гадоў усе саюзныя (адной з першых была РСФСР) і многія з аўтаномных рэспублік прынялі Дэкларацыі аб суверэнітэце, у якіх аспрэчылі прыярытэт агульнасаюзных законаў над рэспубліканскімі, што стала пачаткам «вайны законаў». Таксама імі былі прадпрынятыя дзеянні па кантролі над мясцовымі эканомікамі, уключаючы адмову выплачваць падаткі ў саюзны і федэральны расійскі бюджэты. Гэтыя канфлікты пераразалі многія эканамічныя сувязі, што яшчэ больш пагоршыла эканамічнае становішча ў СССР.

Першай тэрыторыяй СССР, якая абвясціла незалежнасць у студзені 1990 года ў адказ на бакінскія падзеі, была Нахічэванская АССР. Да жнівеньскага путчу ДКНС абвясцілі пра незалежнасць дзве саюзныя рэспублікі (Літва і Грузія), пра адмову ўступаць у новы саюз (ССД) і пераход да незалежнасці — яшчэ чатыры: Эстонія, Латвія, Малдова, Арменія. Пры гэтым аўтаномныя рэспублікі Абхазія і Паўднёвая Асеція, якія ўваходзілі ў склад Грузіі, а таксама новаўтвораныя ў Малдове рэспублікі Прыднястроўе і Гагаузія абвясцілі пра непрызнанне іх незалежнасці і пра жаданне застацца ў складзе Саюза.

За выключэннем Казахстана[1], ні ў адной з цэнтральнаазіяцкіх саюзных рэспублік не было арганізаваных рухаў ці партый, якія б ставілі сваёй мэтай дасягненне незалежнасці. Сярод мусульманскіх рэспублік, за выключэннем азербайджанскага Народнага Фронту, рух за незалежнасць існаваў толькі ў адной з аўтаномных рэспублік Паволжа — партыя «Ітыфак» Фаўзіі Байрамавай у Татарстане, якая з 1989 года выступала за незалежнасць Татарстана.

19 жніўня 1991 года падпісанне новага саюзнага дагавора аб стварэнні Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД) як мяккай федэрацыі было сарвана жнівеньскім путчам ДКНС пры спробе адхілення М. С. Гарбачова з пасады прэзідэнта СССР, адразу пасля чаго падчас масавага абвалу СССР незалежнасць абвясцілі амаль усе астатнія саюзныя рэспублікі, а таксама некалькі аўтаномных (у Расіі, Грузіі, Малдове). 6 верасня ўлады СССР прызналі незалежнасць трох прыбалтыйскіх рэспублік.

Хоць 14 лістапада сям’ю саюзнымі рэспублікамі з дванаццаці (РСФСР (Расія), Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан) было прынята рашэнне па заключэнні дагавора аб стварэнне ССД як канфедэрацыі, пасля рэферэндуму аб незалежнасці Украіны, які адбыўся 1 снежня, главамі трох рэспублік-заснавальніц СССР (Беларусі, РСФСР, Украіны) 8 снежня падпісваюцца белавежскія пагадненні пра яго роспуск, 21 снежня гэта зацвярджаецца ўсімі адзінаццаццю рэспублікамі, і замест ССД ствараецца Садружнасць Незалежных Дзяржаў як міжнародная (міждзяржаўная) арганізацыя. Пры гэтым да моманту роспуску СССР 8 снежня з усіх саюзных рэспублік толькі тры не абвясцілі пра незалежнасць (РСФСР, Беларусь і Казахстан; апошні зрабіў гэта праз тыдзень, 16 снежня).

Частка аўтаномных рэспублік, якія абвясцілі незалежнасць, пазней сталі т.зв. непрызнанымі (Нагорны Карабах і Прыднястроўе) або часткова-прызнанымі (Абхазія і Паўднёвая Асеція) дзяржавамі (у той час як Гагаузія, Татарстан і Чачня такі статус не захавалі). Пры гэтым Татарстан быў рэінкарпараваны ў склад Расійскай Федэрацыі мірным шляхам на аснове дагавора 1994 года, а Чачня — у выніку дзвюх войнаў 1994-1996 і 1999-2000 гадоў.

Храналогія прыняцця дэкларацый аб суверэнітэтах саюзных рэспублік

правіць
Рэспубліка Абвяшчэнне суверэнітэту Абвяшчэнне выхаду з СССР Прызнанне незалежнасці з боку СССР
Эстонская ССР
з 8 мая 1990:
Эстонская Рэспубліка
16 лістапада 1988 20 жніўня 1991 6 верасня 1991[2]
Літоўская ССР
з 11 сакавіка 1990:
Літоўская Рэспубліка
18 красавіка 1989 11 сакавіка 1990 6 верасня 1991[3]
Латвійская ССР
з 4 мая 1990:
Латвійская Рэспубліка
28 ліпеня 1989 4 мая 1990 6 верасня 1991[4]
Азербайджанская ССР
з 19 лістапада 1990:
Азербайджанская Рэспубліка
23 верасня 1989 30 жніўня 1991 26 снежня 1991[5]
Грузінская ССР
з 15 лістапада 1990:
Грузінская Рэспубліка
26 мая 1990 9 красавіка 1991 26 снежня 1991[5]
РСФСР
з 25 снежня 1991:
Расійская Федэрацыя
12 чэрвеня 1990 26 снежня 1991[5]
Узбекская ССР
з 31 жніўня 1991:
Рэспубліка Узбекістан
20 чэрвеня 1990 31 жніўня 1991 26 снежня 1991[5]
Малдаўская ССР
з 23 мая 1991:
Рэспубліка Малдова
23 чэрвеня 1990 27 жніўня 1991 26 снежня 1991[5]
Украінская ССР
з 24 жніўня 1991:
Украіна
16 ліпеня 1990 24 жніўня 1991 26 снежня 1991[5]
Беларуская ССР
з 19 верасня 1991:
Рэспубліка Беларусь
27 ліпеня 1990 26 снежня 1991[5]
Туркменская ССР
з 27 кастрычніка 1991:
Туркменістан
22 жніўня 1990 27 кастрычніка 1991 26 снежня 1991[5]
Армянская ССР
з 24 жніўня 1990 :
Рэспубліка Арменія
23 жніўня 1990 26 снежня 1991[5]
Таджыкская ССР
з 9 верасня 1991:
Рэспубліка Таджыкістан
24 жніўня 1990 9 верасня 1991 26 снежня 1991[5]
Казахская ССР
з 10 снежня 1991:
Рэспубліка Казахстан
25 кастрычніка 1990 16 снежня 1991 26 снежня 1991[5]
Рэспубліка Кыргызстан[6]
з 30 жніўня 1991:
Рэспубліка Кыргызстан
15 снежня 1990 31 жніўня 1991 26 снежня 1991[5]

Зноскі

  1. Эхо декабрьских событий 1986 года // Туркестан : газета. — январь-февраль 1990 г.
  2. Пастанова Дзяржаўнага Савета СССР ад 6 верасня 1991 № 1-ДС «Аб прызнанні незалежнасці Эстонскай Рэспублікі»
  3. Пастанова Дзяржаўнага Савета СССР ад 6 верасня 1991 № 3-ДС «Аб прызнанні незалежнасці Літоўскай Рэспублікі»
  4. Пастанова Дзяржаўнага Савета СССР ад 6 верасня 1991 № 2-ДС «Аб прызнанні незалежнасці Латвійскай Рэспублікі»
  5. а б в г д е ё ж з і к л Апошняя сесія Вярхоўнага Савета СССР
  6. Кіргізская ССР абвешчана як Рэспубліка Кыргызстан з 12-га снежня 1990-га года.

Літаратура

правіць

Гл. таксама

правіць