Паразіты (фільм, 2019)
«Паразіты» (кар.: 기생충) — паўднёвакарэйскі камедыйна-драматычны фільм 2019 года, пастаўлены рэжысёрам Пон Джун Хо па матывах комікса Хітосі Івакі. Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года ў межах конкурснай праграмы 72-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны[7].
Паразіты![]() | |
---|---|
кар.: 기생충 | |
![]() | |
Жанр | драматычны фільм, кінакамедыя[d][2], чорны гумар[d] і трылер[d][2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Barunson E&A[d] і CJ Entertainment[d] |
Працягласць | 132 хв.[4][5][1] |
Бюджэт | 13 200 000 $ |
Зборы | 204 581 001 $[6] |
Краіна | |
Мова | карэйская[1] |
Год | 21 мая 2019 |
IMDb | tt6751668 |
Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт(англ.) Афіцыйны сайт(англ.) |
СюжэтПравіць
Бедная карэйская сям’я жыве ў сырым паўпадвале. Іх адзенне і валасы наскрозь прапахлі зямлёй. З працай не шанцуе, з вышэйшай адукацыяй — таксама, і не бачыцца ніякіх перспектыў. Да таго часу, пакуль сябра маладога Кіу Кіма не прапануе яму падмяніць яго на працы рэпетытарам у багацеяў. А Кіу прыдумвае, як заадно ўладкаваць туды сваю сястру, маці і бацьку. Далей адбываецца чарада абсурдных, камічных сітуацый. «Паразіты» напоўнены сатырай. Тут і тонкі тролінг пакланення перад усім амерыканскім (заможная гаспадыня ў захапленні, калі чуе, што будучая настаўніца яе сына вучылася ў Штатах), і смех з таго, як пад выглядам індывідуальнага падыходу і клуба для выбраных можна выкалочваць шалёныя грошы.
Беларуская журналістка Наталля Лубнеўская адзначае, што фільм метафарычны. Колькі б легенд ні стваралі Кімы вакол сваёй сям’і, яны ніяк не могуць пазбавіцца ад падвальнага паху, які выдае галечу. Чым большы становіцца падман, тым складаней захоўваць таямніцу. З тымі, каго лічыш ворагам, даводзіцца дамаўляцца, каб не патануць абодвум (а падаць, аказваецца, нават калі жывеш у паўпадвале, ёсць куды). А камень-талісман, які абяцае сям’і багацце, прыносіць няшчасце. Нарэшце наступае павучальны фінал, годны класічнай прытчы[8].
Акцёрскі складПравіць
- Сон Кан Хо — Кім Кітхэк, галава сям’і
- Лі Сон Гюн — Пак Тоні
- Чо Ёджон — Пак Енгё
- Чхве У Сік — Кі У, сын Кітхэка
- Пак Со Дам — Кіджон, дачка Кітхэка
- Пак Со Чжун — Мінхёк, сябра Кі У
Прэм’ераПравіць
Сусветная прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года на Канскім кінафестывалі.
УзнагародыПравіць
Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
72-і Канскі кінафестываль | 14—25.05.2019, Каны | «Залатая пальмавая галіна» | Пон Джун Хо | Перамога | [7] |
92-я прэмія «Оскар» | 09.02.2020, Лос-Анджэлес | Найлепшы фільм | Квак Сін Э, Пон Джун Хо | Перамога |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Parasite // NZ Register of Classification Decisions
- ↑ 2,0 2,1 2,2 British Board of Film Classification — 1912.
- ↑ 3,0 3,1 ČSFD — 2001.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 1 ліпеня 2019.
- ↑ Person Profile // Parasite (2019): Technical Specifications — 1990. Праверана 21 верасня 2019.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 23 лютага 2020.
- ↑ 7,0 7,1 Peter Debruge. Bong Joon-ho’s ‘Parasite’ Wins the Palme d’Or at Cannes (англ.) . Variety (25 мая 2019). Праверана 25 мая 2019.
- ↑ nashaniva.by