Паралімпійскія гульні

(Пасля перасылкі з Паралімпізм)

Паралімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы для інвалідаў (акрамя інвалідаў па слыху). Традыцыйна праводзяцца пасля галоўных Алімпійскіх гульняў, а пачынаючы з 1988 — на тых жа спартыўных аб'ектах; у 2001 гэта практыка замацавана пагадненнем паміж МАК і Міжнародным паралімпійскім камітэтам (МПК). Летнія паралімпійскія гульні праводзяцца з 1960, а зімовыя паралімпійскія гульні — з 1976.

Эмблема паралімпійскіх гульняў
Заезд спартсменаў-інвалідаў на калясках
Цырымонія адкрыцця Паралімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах

Узнікненне відаў спорту, у якіх могуць удзельнічаць інваліды, звязваюць з імем англійскага нейрахірурга Людвіга Гутмана, які, пераадольваючы векавыя стэрэатыпы ў адносінах да людзей з фізічнымі недахопамі, увёў спорт у працэс рэабілітацыі хворых з пашкоджаннямі спіннога мозгу. Ён на практыцы даказаў, што спорт для людзей з фізічнымі недахопамі стварае ўмовы для паспяховай жыццядзейнасці, аднаўляе псіхічную раўнавагу, дазваляе вярнуцца да паўнавартаснага жыцця незалежна ад фізічных недахопаў, умацоўвае фізічную сілу, неабходную для таго, каб справіцца з інваліднай каляскай.

Паралімпійскія віды спорту правіць

Летнія віды спорту
Зімовыя віды спорту

Летнія Гульні правіць

Зімовыя Гульні правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць