Парантрапы (Paranthropus, ад пара- + стар.-грэч.: ánthropos — чалавек) — адзін з найбольш старажытных і прымітыўных выкапнёвых гамінідаў, рэшткі якога знойдзены ў Сварткрансе, Коабі-Фора, Алдуваі, Кромдрай і іншых месцах раскопак у Паўднёвай і Усходняй Афрыцы. Блізкія да аўстарлапітэкаў.
Рэшткі парантрапаў могуць быць датаваныя перыядам ад 2,7 да 1 млн гадоў. Першы чэрап парантрапа быў знойдзены 17 ліпеня 1959 года брытанскім археолагам Мэры Лікі ў слаях алдувайскай культуры (Танзанія) і названы ёй «зінджантрапам».
Найбольш старажытны прадстаўнік роду — Paranthropus aethiopicus, вяжомы з Кеніі і Эфіёпіі (Лакалеі і Ома) — датуецца каля 2,7—2,5 млн гадоў таму. Самы буйны від — Paranthropus boisei — вядомы па стаянкам ва Усходняй Афрыцы (Алдувай і Коабі-Фора), знаходкі датуюцца ўзростам ад 2,5 да 1 млн гадоў таму. .у .паўднёвай Афрыцы (Сварткранс, Кромдрай, Дрымален Кэйв) выяўленыя рэшткі, вядомыя як Paranthropus robustus (парантрапы масіўныя).
Згодна з сучаснымі ўяўленнямі аб эвалюцыі, род парантрапы з'яўляецца разам з родам Homo патомкам роду аўстралапітэкі, з'яўляючыся такім чынам, у адносінах да продкаў сучасных людзей вымерлай сястрынскай групай, хаця канчаткова пытанне аб суадносінах гэтых групаў паміж сабой і іншымі вымерлымі родамі прыматаў на сённяшні дзень канчаткова не вырашаны.
Згодна з ранейшыми ўяўленнямі, буйныя зубы, якія нагадваюць зубы гарылы і масіўныя сківіцы парантрапаў, а таксама добра развіты сагітальны грэбень, які служыў для мацавання магутных жавальных мсышцаў, сведчаць аб харчаванні грубай расліннай ежай. Але праведзеныя даследаванні прымусілі перагледзець гэтае меркаванне. Мяркуючы па суадносінам утрымання ізатопаў вугляроду ў зубной эмалі прадстаўнікоў паратнтрапаў Бойса, асноўную частку іх расліннага харчавання складалі травяністыя расліны[1][2]. Акрамя гэтага, суадносіны ўтрымання стронцыя і кальцыя сведчыць на карысць таго, што парантрапы былі не цалкам расліннаеднымі, а ўсёеднымі і, магчыма выкарыстоўвалі ў ежу больш мяса, чым найстаражытнейшыя прадстаўнікі людзей[3].
Парантрапы захавалі двуногую хаду. Няма ніякіх доказаў вырабу парантрапамі прылад працы, хаця і не даказана таксама, што яніы былі няздольнымі іх вырабляць[3].
Жылі парантрапы ў напаўзасушлівых саванах, з лясамі па берагам рэкаў і азёраў[2].