Парапаміз
Парапамі́з — горная сістэма на паўночным захадзе Афганістана (паўночныя перадгор'і — у Туркменістане).


Даўжыня каля 600 км, шырыня да 250 км. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў, на поўдні і ўсходзе з гранітаў і гнейсаў. Паўночныя перадгор'і ўкрыты лёсавым чахлом. Асноўныя хрыбты Банды-Туркестан, Хісар (вышыні да 4565 м). Парапаміз глыбока расчлянёны далінамі рэк Мургаб, Сурхаб, Герыруд і інш. Шматлікія восыпы. Горныя паўпустыні, стэпы, рэдкалессі і ўчасткі шыракалістых лясоў.
Літаратура правіць
- Парапаміз // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).