Парасонавыя (Umbellíferae), Сельдэрэевыя[3], Парасоністыя[4] (Apiáceae) — сямейства двухдольных раслін.

Парасонавыя

Цыкута ядавітая (Cicuta virosa). Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apiaceae Lindl.

Даччыныя таксоны
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500042
NCBI  4037
EOL  4200
GRIN  f:77
IPNI  30000180-2
FW  183090

Апісанне

правіць

Расліны гэтай сям’і — амаль заўсёды травы, толькі рэдка кусты і прыземістыя дрэўцы. Спіральна размешчаныя лісты маюць ярка выражаную, часта вельмі моцна разрослую похву. Ліставая пласцінка параўнальна рэдка суцэльная, часцей пальчата- ці перыста- адна-, двух- ці шматразова расчлененая. Сцёблы звычайна маюць прыкметна патоўшчаныя вузлы; міжвузеллі часта баразнаватыя ці рабрынкавыя, часта полыя ўнутры ў выніку ранняга разбурэння асяродка.

Кветкі дробныя, сабраныя ў суквецці складанага парасоніка, рэдка ў простых парасоніках ці галоўках. Просты парасонік у аснове мае абгортку. Складаны парасонік таксама мае абгортку (у яго аснове), але ў ім прысутнічаюць і абгортачкі (вакол простых парасонікаў). Кветкі правільныя. Чашачка недаразвітая ў выглядзе невялікіх зубчыкаў. Пялёсткі белыя, ружовыя, жаўтаватыя, зеленавата-жоўтыя. Пялёстак у аснове звужаны ў пазногцік, а пашыраная яго частка заканчваецца на верхавіне звужэннем, якое звычайна загнута ўнутр кветкі. Таму пялёстак здаецца двухлопасцевым. Тычынак 5, чаргуюцца з пялёсткамі. Песцік з 2 пладалісцікаў, сінкарпны. У аснове слупкоў ёсць надпесцічны дыск. Ён функцыянуе як нектарнік. Плод — віслаплоднік.

Пашырэнне

правіць

Сямейства ўключае 300 родаў і болей 3000 відаў. Распаўсюджванне касмапалітнае, але, галоўным чынам, ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я.

На Беларусі 44 роды, 54 віды, найбольш вядомыя цьмянец (Chaerophyllum), маркоўнік (Anthriscus), бядрынец (Pimpinella), жабрыца аднагадовая (Seseli annuum), дзікая пятрушка (Peucedanum), гладыш (Laserpitium)[5]. Значная колькасць відаў уведзена ў культуру як харчовыя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя расліны (морква (Daucus), пятрушка (Petroselinum), кроп (Anethum), кмен (Carum), пастарнак (Pastinaca), сельдэрэй (Apium)). Сярод парасонавых ёсць кармавыя (баршчэўнік (Heracleum)) і ядавітыя (балігалоў плямісты (Conium maculatum), цыкута ядавітая (Cicuta virosa), амежнік вадзяны (Oenanthe aquatica)) расліны.

Класіфікацыя

правіць

Агульны лік родаў — больш чатырохсот[6]. Некаторыя з іх:

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сельдэрэевыя тое, што Парасонавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.309
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  6. [https://web.archive.org/web/20170712135938/http://www.theplantlist.org/1.1/browse/A/Apiaceae/ Архівавана 12 ліпеня 2017. Парасонавыя паводле сайта The Plant List] (англ.) (лац.) (Праверана 26 чэрвеня 2015)
  7. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 30.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Сельдерейные: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)