Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства

галіна мовазнаўства, якая даследуе генетычныя сувязі моў, апісвае моўную роднасць у яе эвалюцыі ў часе і прасторы, вывучае асобную мову (аб

Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства (Кампаратывістыка) — галіна мовазнаўства, якая даследуе генетычныя сувязі моў, апісвае моўную роднасць у яе эвалюцыі ў часе і прасторы, вывучае асобную мову (або групу моў) у яе развіцці на падставе параўнання з адпаведнымі фактамі іншых моў.

Узнікла ў XIX ст., калі младаграматыкі стварылі ўласную канцэпцыю моўнай эвалюцыі і сфармулявалі ідэі фанетычеых законаў, змяненняў па аналогіі, адноснай храналогіі і інш. Да прыёму даследавання параўнальна-гістарычнага мовазнаўства адносяцца: вызначэнне генетычнай прыналежнасці пэўных фактаў; фармуляванне правіл суадпаведнасці паміж моўнымі структурамі ў сферы фанетыкі, марфалогіі, а таксама (у меншай ступені) сінтаксісу і семантыкі; мадэляванне архетыпаў — заходных форм прамовы; сстварэнне моўнай храналогіі; рэканструкцыя першасных і другасных станаў сістэмы мовы і інш.

Кампаратывістыка дазваляе пайсці ў глыб гісторыі мовы за межы самых старажытных тэктаў шляхам высвятлення асобных з’яў і фактаў пэўнай мовы з дапамогай фактаў роднаснай мовы, гісторыя якой прасочваецца з больш старажытных часоў (напрыклад, у адносінах да беларускай мовы такімі мовамі з’яўляюцца старажытнаруская і стараславянская мовы). Дае магчымаць высветліць ступень роднасці паміж мовамі адной моўнай сям’і і ўдакладніць генеалагічную класіфікацыю моў. Мае лінгвадыдактычную накіраванасць, бо дазваляе ствараць т.зв. параўнальна-гістарычныя граматыкі. Грунтуецца на прынцыпе параўнання моў, ўто звязвае яго з апісальным і агульным мовазнаўствам і прынцыпе гістарызму, што збліжае яго з гістарычнай лінгвістыкай і сацыялінгвістыкай. Выкарыстанне створанага ў яго межах параўнальна-гістарычнага метаду даследавання моўных з’яў дало магчымасць дасягнуць значных навуковых вынікаў у параўнальна-гістарычнай граматыцы індаеўрапейскіх, алтайскіх, фіна-угорскіх, семіцкіх, дравідыйскіх, кітайска-тыбецкіх і іншы моўных сем’яў, а таксама стварыць асновы граматыкі настратычных моў.

На Беларусі даследаванні ў галіне параўнальна-гістарычнага мовазнаўства вяліся і вядуцца Т. С. Глушак, Р. М. Казловай, Р. В. Краўчуком, В. У. Мартынавым, А. Я. Супруном і іншымі. Выдаецца шматтомны «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (з 1978 г.).

Літаратура

правіць
  • Десницкая, А. В. Сравнительное языкознание и история языков / АН СССР, Ин-т языкознания. — Л.: Наука, Ленинградсское отделение, 1984. — 351 с.
  • Мейе, А. Сравнительный метод в историческом языкознании / А. Мейе. — М.: Издание иностранной литературы, 1954. — 100 с.
  • Міхневіч А. Я. Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 92. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Семереньи, О. Введение в сравнительное языкознание. — М.: Прогресс, 1980. — 407 с.