Параўнанне (літаратуразнаўства)
Параўна́нне (літаратуразнаўства) — такое супастаўленне двух прадметаў, з'яў або паняццяў, у выніку якога сутнасць аднаго з іх вытлумачваецца праз сутнасць другога. Параўнанне дапамагае зрабіць паэтычны малюнак па-мастацку дакладным, наглядным, жывапісным. У параўнанні ўзаемапаясняюцца абедзве часткі супастаўлення — і тое, што параўноўваецца, і тое, з чым параўноўваецца. Граматычна параўнанні афармляюцца па-рознаму, найчасцей — з дапамогай злучнікаў і злучальных словаў (як, нібы, быццам, няйначай і інш.). Параўнанне можа выражацца творным склонам назоўніка, апісальным зваротам, часам часткі параўнання злучаюцца інтанацыйнай (бяззлучнікавай) сувяззю. Асобным відам параўнання з'яўляецца адмоўнае параўнанне, у якім пры знешнім супрацьпастаўленні двух паняццяў ці з'яў маецца глыбокае ўнутранае супастаўленне іх. У паэзіі нярэдка можна сустрэць разгорнутае параўнанне, дзякуючы якому падрабязна характарызуецца нейкая з'ява.
Літаратура
правіць- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.