Парк Перамогі (Мінск)

Музейна-паркавы комплекс «Перамога» або Парк Перамогі — буйнейшы парк г. Мінска. Размешчаны ў Цэнтральным раёне Мінска побач з вадасховішчам Камсамольскае возера. Абмежаваны праспектамі Пераможцаў і Машэрава, вуліцамі Арлоўская і Старавіленскім трактам. Плошча парка займае 200 га. З’яўляецца часткай водна-зялёнага дыяметра сталіцы.

Парк Перамогі
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Плошча200 га
Дата заснавання1945 
Размяшчэнне
53°55′22″ пн. ш. 27°32′10″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
РаёнЦэнтральны раён
Парк Перамогі (Мінск) (Беларусь)
Парк Перамогі
Парк Перамогі
Парк Перамогі (Мінск) (Мінск)
Парк Перамогі
Парк Перамогі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Галоўны ўваход
Фантан

Закладзены ў 1945 г. у гонар Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. Функцыяніраваў як гарадская зона адпачынку ў раёне Камсамольскага возера, з 1975 г. парк культуры і адпачынку. Плошча складала больш за 100 га, у т. л. воднага люстра 40 га. Было высаджана каля 33 тыс. дрэў (ліпа, клён, вярба, ясень, таполя і інш.), 25 тыс. кустоў. Уязная алея пракладзена з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пасадкі згрупаваны па перыметры парку і яго ўзгоркавых участкаў, вакол возера больш рэдкія і нізкія, што садзейнічае раскрыццю яго ландшафтных карцін. На воднай роўнядзі возера вылучаюцца астравы з паркавымі курцінамі. Дамінантныя акцэнты ў сілуэце парку ствараюць хвойныя пароды дрэў (елка звычайная і серабрыстая, піхта і інш.). На беразе возера размешчаны лодачная станцыя, водна-вяслярная база, створана дзіцячая зона з пляцоўкамі для гульняў і заняткаў спортам, Палац піянераў і школьнікаў. Развіваўся як цэнтральны шматпрофільны парк культуры і адпачынку ўздоўж праспекта Машэрава (уключае вадасховішча Дразды) да в. Ждановічы (плошча каля 1000 га)[1].

Адкрыты пасля рэканструкцыі ў 2010 г.

На невялікім пагорку ў пачатку парку Перамогі, на перакрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава размяшчаецца комплекс Мінск — горад-герой. У красавіку 2010 года за комплексам пачалося будаўніцтва новага будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[2], які быў адкрыты 2 ліпеня 2014 года..

20 верасня 2013 парку была прысвоена назва Музейна-паркавы комплекс «Перамога» [3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць