Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ (Баранавічы)
Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ — парк у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці Беларусі. Закладзены ў 1948 годзе ў цэнтры горада. Плошча парку складае 8,3 га (2009)[1]. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Камсамольскай, Прытыцкага, Горкага і Гагарына.
Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча | 8,3 га |
Дата заснавання | 1948 |
Размяшчэнне | |
53°07′55″ пн. ш. 26°00′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Брэсцкая вобласць |
На тэрыторыі парку растуць розныя пароды дрэваў і хмызняку, у цэнтры — фантан. Перад галоўным уваходам — помнік двойчы Герою Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу[1].
У парку праводзяцца святы горада, гарадскія гулянні, дні моладзі, дзейнічаюць атракцыёны[1].
Зноскі
- ↑ а б в Баранавіцкі парк культуры і адпачынку // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Літаратура
правіць- Баранавіцкі парк культуры і адпачынку // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх