Парк імя Міхаіла Паўлава
Парк імя Міхаіла Паўлава (народная назва — Мухля[1]) — парк у Маскоўскім раёне Мінска, паміж жылымі раёнамі Малінаўка і Паўднёвы Захад. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў. Парк з’яўляецца ўпадабаным месца адпачынку жыхароў найбліжэйшых мінскіх мікрараёнаў і галоўнай адкрытай святочнай пляцоўкай Маскоўскага раёна г. Мінска. Праз парк працякае рака Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём і фантаны.
Парк імя Міхаіла Паўлава | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | 1990-я |
Размяшчэнне | |
53°51′20″ пн. ш. 27°28′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя стварэння і атрымання назвы
правіцьПарк закладзены ў першай палове 1990-х гг. як складовая частка водна-зялёнай сістэмы Мінска. Мясцовыя жыхары называлі і называюць парк па-свойску як «Мухля». Гэтак жа Мухляй называюць свае «зялёныя зоны» і жыхары мінскіх вуліц Харкаўскай і Волаха[2].
У 2012 г. адміністрацыя Маскоўскага раёна прапанавала мінчукам прыняць удзел у абмеркаванні назвы парка. Меркавалася, што яна павінна мець гістарычныя карані[3].
Краязнаўцы музея гісторыі раёна «Мой родны кут», прапанавалі некалькі варыянтаў: Вярховіцкі парк (паводле назвы аднайменнага ўрочышча і хутара, які існаваў да 1940 г. прыкладна на тым жа месцы); Старакурганны ці Курганны парк (бо побач у мікрараёне Паўднёвы-Захад размяшчаюцца два старажытныя курганы); Дворыцкі парк (паводле назвы найбліжэйшай былой вёскі Дворышча, некаторыя хаты якой яшчэ стаяць каля парку)[2][4].
Аднак 15 жніўня 2012 г. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў сваім рашэннем надаў парку імя старшыні Мінгарвыканкама ў 2000—2009 гг. Міхаіла Паўлава[1][5].
1 верасня 2012 г., у дзень, калі Міхаілу Паўлаву (1952—2010) павінна было споўніцца 60 гадоў, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця парка, у якой прынялі ўдзел старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Міхаіл Савановіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васілевіч Карпенка, кіраўнікі раёнаў горада, прадстаўнікі грамадскасці, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Белая Русь», рабочых калектываў раёна[6].
Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны асвяціў святой вадой мемарыяльны знак з памятным надпісам ля цэнтральнага ўваходу ў парк. Затым адбыўся святочны канцэрт з удзелам узорнапаказальнага аркестра ўнутраных войск МУС Беларусі[7].
-
Від на парк у заходнім кірунку
-
Дарожка ўздоўж стаўка
-
Водная гладзь стаўка
-
Дрэвы каля стаўка
-
Знак папярэджання
-
Качкі на беразе
-
Кветнік
-
Лаўкі
-
Схема лыжаролернай трасы ў парку
Развіццё парку
правіць7 красавіка 2012 г. у парку ў гонар 35-годдзя Маскоўскага раёна (г. Мінск) жыхарамі раёна і ўдзельнікамі IV Усебеларускага народнага сходу была высаджана алея дрэў і ўсталяваны з гэтай нагоды мемарыяльны камень з шыльдай.
У 2013—2014 гг. у сувязі з рэканструкцыяй праспекта Дзяржынскага і будаўніцтвам Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна ад станцыі Пятроўшчына да станцыі Малінаўка некалькі разоў мянялася форма дарогі ў пачатковай частцы вуліцы Касманаўтаў. З-за гэтага двойчы мяняліся ўсходнія межы парку.
У водна-зялёных зонах парка ў перыяд міграцыі назіраюцца качкі і азёрныя чайкі.
У пачатку восені 2015 г. у самым заходнім кутку парку за кошт грашовых выдаткаў кампаніі «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» была створана самая вялікая ў Беларусі workout-пляцоўка для варкаўта (заняткаў фізкультурай і фітнесам па-за трэнажорнай залай на свежым паветры). Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі адбылося 12 верасня 2015 г., калі Мінск святкаваў Дзень горада, — пры ўдзеле кіраўніка Маскоўскага раёна Мінска Аляксандра Пятровіча Крэпака і кіраўнікоў РГА «Беларускі дзіцячы фонд», ГА «Федэрацыя „Стрыт варкаўт“», унітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».
На варкаўт-пляцоўцы (плошчай каля 500 квадратных метраў) знаходзіцца болей за 20 комплексаў для трэніроўкі розных відаў мускул: турнікі, рукаходы, брусы, шведскія сценкі і лаўкі. На workout-пляцоўцы ў ліку ўнікальных для Мінска элементаў маюцца: злучаныя ў трохкутнік рознаўзроўневыя турнікі для скачкоў з перахопам; змеепадобная перакладзіна; нізкі рукаход. Адначасова тут могуць трэніравацца больш за 40 чалавек. Абсталяванне пляцоўкі для варкаўта адпавядае патрабаваням і дазваляе праводзіць рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па варкаўту (Street Workout)[8].
Пасля афіцыйнага адкрыцця workout-пляцоўкі каманды па варкаўту з многіх гарадоў Беларусі (члены Беларускай федэрацыі варкаўта) правялі паказальныя выступленні, а таксама адбыўся майстар-клас ад Максіма Труханаўца (Беларусь) — сусветнага рэкардсмена па варкаўту (Street Workout) у намінацыі «Выхады сілай на дзве рукі» (з рэзультатам 21 разоў). Госцем афіцыйнага адкрыцця пляцоўкі стаў таксама музычны гурт «Litesound», які выканаў свае і замежныя песні.
На слупе ўстаноўлены сістэмы пастаяннага відэаназірання за бяспекай і парадкам на варкаўт-пляцоўцы.
-
Майстар-клас ад сусветнага рэкадрсмена Максіма Труханаўца (Беларусь) у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі ў парку, 12 верасня 2015 г.
-
Выступленні каманд у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі ў парку, 12 верасня 2015 г.
-
Выступленні каманд у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі ў парку, 12 верасня 2015 г.
-
Выступленні каманд у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі ў парку, 12 верасня 2015 г.
-
Выступленне гурта «Litesound» у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі, 12 верасня 2015 г.
Збудаванні
правіць- 4 масты праз раку Лошыца
- 2 фантаны
- набярэжная
- памятны знак у гонар Міхаіла Якаўлевіча Паўлава
- варкаўт-пляцоўка
- дарожка для катання на ролікавых каньках
- пункт пракату
- атракцыёны
- лаўкі
- арка
-
Дэкаратыўная крыніца з вадой (тэхнічнай)
-
Фантан на акрайку парка
-
Асфальтная дарожка
-
Кармленне качак у паркавым стаўку
-
Від з моста пасярэдзіне стаўка
-
Маці на лаўцы
-
Дрэва
-
Сцежка ўздоўж стаўка
-
Від на парк у заходнім кірунку
-
Камеры відэаназірання за бяспекай і парадкам на варкаўт-пляцоўцы
Зноскі
- ↑ а б Парку между Малиновкой и Юго-Западом все же присвоено имя Михаила Павлова
- ↑ а б Адзін з мінскіх паркаў, магчыма, будзе названы ў гонар былога старшыні гарвыканкама Паўлава Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Скверу на проспекте Газеты «Правда» присвоят имя. Какое?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 9 лістапада 2012.
- ↑ Минчанам предложили назвать сквер Архівавана 25 сакавіка 2016.
- ↑ РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ жніўня 2012 г. № 241 Аб прысваенні наймення парку ў г. Мінску
- ↑ ОТКРЫТИЕ ПАРКА ИМЕНИ М. Я. ПАВЛОВА(недаступная спасылка)
- ↑ В Минске появился парк имени М. Я. Павлова Архівавана 21 лістапада 2012.
- ↑ В Минске появилась самая большая в стране площадка для уличных спортсменов
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парк імя Міхаіла Паўлава
- Адзін з мінскіх паркаў, магчыма, будзе названы ў гонар былога старшыні гарвыканкама Паўлава Архівавана 4 сакавіка 2016. // belarus.tio.by
- РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ жніўня 2012 г. № 241 Аб прысваенні наймення парку ў г. Мінску // kodeksy-by.com
- День грода в парке имени М. Павлова торжественно открыли самую большую в республике площадку для занятий Street Workout Архівавана 5 сакавіка 2016. // mosk.minsk.gov.by
- В Минске появилась самая большая в стране площадка для уличных спортсменов // onliner.by
- В Минске появилась крупнейшая в стране площадка для Street Workout // sb.by
- Составлен рейтинг самых спортивных улиц Минска Архівавана 14 кастрычніка 2015. // belapan.com
- В парке Павлова откроют крупнейшую в Минске воркаут площадку // blizko.by
- Шаршуков, С. Спортивная площадка почти за 2 миллиарда, козы и парни с пивом. Чем живет парк Павлова, или Мухля Архівавана 12 верасня 2015. // tut.by