Народны Сход Балгарыі

(Пасля перасылкі з Парламент Балгарыі)

Народны Сход Рэспублікі Балгарыя (балг.: Народно събрание) — вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Балгарыя, які выказвае волю балгарскага народа і прадстаўляе яго суверэнітэт. Кіруе заканадаўчай уладай. Складаецца з 240 дэпутатаў, якія абіраюцца на агульнай і роўнай аснове на тайным галасаванні на 4 гады. Прахадны бар'ер складае 4%. У выпадку вайны, ваеннага або іншага надзвычайнага становішча, мандат Народнага сходу падаўжаецца да канца гэтых абставін.

Будынак Народнага Сходу

Паўнамоцтвы Народнага Сходу вызначаюцца трэцім раздзелам Канстытуцыі Рэспублікі Балгарыя (арт. 62 па арт. 91).

Вялікі народны сход Балгарыі правіць

Вялікі Народны Сход Балгарыі — прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады Рэспублікі Балгарыі, які склікаецца для вырашэння асабліва важных дзяржаўных і грамадскіх спраў. Такімі з’яўляюцца: абмеркаванне і зацвярджэнне новай канстытуцыі; змены ў тэрыторыі краіны; змены дзяржаўнага ладу і іншыя. Вялікі Народны Сход складаецца з 400 дэпутатаў, 200 з якіх выбіраецца з мажарытарнага, а 200 з прапарцыянальнага прынцыпу. Прэзідэнт Балгарыі не мае права вета на рашэнні Вялікага Народнага Сходу.