Народная Скупшчына Сербіі

(Пасля перасылкі з Парламент Сербіі)

Народная Скупшчына Сербіі (сербск.: Народна скупштина) — вышэйшы заканадаўчы і канстытуцыйны орган у Сербіі. Парламент Сербіі аднапалатны, ён складаецца з 250 дэпутатаў (сербск.: народни посланици), якія па канстытуцыі абіраюцца вольным і таемным галасаваннем на 4 гады.

Ад Княства Сербія да Каралеўства Югаславія правіць

Першы закон аб Народнай Скупшчыне Сербіі быў прыняты 28 кастрычніка 1858 года. На падставе яго была скліканая Светаандрэйская Народная Скупшчына, якая праіснавала з 30 лістапада 1858 года да 31 студзеня 1859 года ў Бялградзе.

Камуністычны рэжым і аднапартыйная сістэма правіць

У 1944 годзе да ўлады ў Югаславіі і Сербіі прыйшла Камуністычная партыя Югаславіі. Сербія стала адной з шасці рэспублік новай федэратыўнай дзяржавы. З 9 па 12 лістапада 1944 года засядала Антыфашысцкая Народна-Вызваленчая Скупшчына Сербіі. У ёй удзельнічала 989 дэпутатаў, абраных народам.