Эдускунта (фінск.: eduskunta, шведск.: riksdagen) — аднапалатны парламент Фінляндыі. Складаецца з 200 дэпутатаў. Знаходзіцца ў Хельсінкі ў Будынку Парламента (фінск.: eduskuntatalo, шведск.: riksdagshuset).

Будынак парламента Фінляндыі

Парламент у Фінляндыі абірае ўрад, прымае рашэнні па дзяржаўным бюджэце, ратыфікуе міжнародныя дагаворы. Дэпутаты маюць права падаваць законапраекты ад уласнай асобы або ад партыі.

Сучаснай Эдускунце папярднічаў Боргаскі сойм.

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць

Гл. таксама

правіць