Парламенцкая асамблея АБСЕ
Парламенцкая асамблея АБСЕ (англ.: Parliamentary Assembly of the Organization for Security and Co-operation in Europe (OSCE PA)) — міжпарламенцкая арганізацыя, якая аб’ядноўвае парламенты 57 дзяржаў рэгіёна АБСЕ, уключаючы Еўропу, Азію і Паўночную Амерыку.
Парламенцкая асамблея АБСЕ | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | парламенцкая асамблея[d] |
Кіраўнік | Pia Kauma[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1992 |
oscepa.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камітэты ПА АБСЕ
правіцьПастаянны камітэт
правіцьПастаянны камітэт, які складаецца з кіраўнікоў нацыянальных дэлегацый і членаў Бюро, завярджае бюджэт, прызначае Генеральнага сакратара ПА АБСЕ і кіруе працай Асамблеі.
Агульныя камітэты
правіцьПраца Асамблеі падзелена паміж трыма агульнымі камітэтамі, якія ў цэлым адпавядаюць тром асноўных раздзелам Хельсінкскага заключнага акта:
- Камітэт па палітычных пытаннях і бяспецы (Першы камітэт)
- Камітэт па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіях і навакольным асяроддзі (Другі камітэт)
- Камітэт па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях (Трэці камітэт)
Члены Камітэта абіраюць старшыню, намесніка старшыні і дакладчыка камітэта тэрмінам на адзін год. Прыняцце рашэнняў ажыццяўляецца большасцю галасоў падчас пасяджэнняў на штогадовай сесіі.
Старшыні
правіць- Ілка Суомінен, Фінляндыя (1992—1994)
- Фрэнк Сваэлен, Бельгія (1994—1996)
- Хавьер Руперэс, Іспанія (1996—1998)
- Хелле Дайн, Данія (1998—2000)
- Адрыян Северын, Румынія (2000—2002)
- Брус Джордж, Вялікабрытанія (2002—2004)
- Элсі Гасцінгс, ЗША (2004—2006)
- Горан Ленмаркер, Швецыя (2006—2008)
- Жоао Саарэш, Партугалія (2008—2010)
- Петрас Эфціміў, Грэцыя (2010—2012)
- Рыкарда Мільёры, Італія (2012—2013)
- Вольфганг Гросрук, Аўстрыя (2013)
- Ранка Крывакапіч, Чарнагорыя (2013—2014)
- Ілка Канерва, Фінляндыя (2014—2016)
- Крысцін Мутанен, Аўстрыя (2016—2018)