Парламенцкія выбары ў Беларусі (1951)
Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР трэццяга склікання адбыліся 15 лютага 1951 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраны 381 дэпутат.
15 лютага 1951 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 99,99 % | ||
Партыя: | Сталінскі блок камуністаў і беспартыйных | ||
Месцаў атрымана: | 381 | ||
Галасоў: | (99,92 %) |
Перадгісторыя
правіцьУ 1951 годзе скончыліся паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета БССР другога склікання. Новыя выбары праводзіліся згодна з новым Палажэннем аб выбарах ад 14 снежня 1950 года. Гэтае Палажэнне не ўнесла значных змен у парадак правядзення выбараў і нормаў прадстаўніцтва, а характэрызавалася больш дэтальнай рэгламентацыі арганізацыі і правядзення выбараў, прававога становішча выбарчых камісій. У спіс для галасавання ўключаўся толькі адзін кандыдат.
Вынікі
правіцьУ выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 99,99 % зарэгістраваных выбаршчыкаў. За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,92 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР трэццяга склікання былі абраныя 381 дэпутаты, з іх: 31,5 % працоўных, 29,1 % сялян, 39,4 % інтэлігенцыі. 74,6 % дэпутатаў былі членамі або кандыдатамі ў члены КП(б) Б. Сярод дэпутатаў былі 278 беларусаў, 78 рускіх, 14 украінцаў і 11 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У параўнанні з папярэднім складам Вярхоўнага Савета значна вырас узровень адукацыі. 262 дэпутаты (68,8 %) мелі вышэйшую ці сярэднюю адукацыю. Павялічылася і доля жанчын, яна склала 31 %. 323 абраныя дэпутаты Вярхоўнага Савета былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР. Сярод іх быў 21 Герой Савецкага Саюза і 14 Герояў Сацыялістычнай Працы[1].
Зноскі
- ↑ Первая сессия Верховного Совета Белорусской ССР третьего созыва (3—5 апреля 1951 г.). Стенографический отчет. Мн., 1952. С. 16—19.