Парламенцкія выбары ў Беларусі (1975)
Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР дзявятага склікання адбыліся 15 чэрвеня 1975 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраныя 430 дэпутатаў.
15 чэрвеня 1975 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 99,99 % | ||
Партыя: | Блок камуністаў і беспартыйных | ||
Месцаў атрымана: | 430 | ||
Галасоў: | (99,96 %) |
Вынікі
правіцьУ выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 6 213 806 зарэгістраваных выбаршчыкаў (99,99 %). За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,96 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР дзявятага склікання былі абраныя 430 дэпутатаў, у тым ліку 113 працоўных (26,3 %), 103 сяляніна (24 %), 30 працаўнікоў навукі і культуры, літаратуры і мастацтва, асветы і аховы здароўя (6,8 %), 142 партыйных, савецкіх, прафсаюзных і камсамольскіх работнікаў (33 %), 24 прадстаўніка Савецкай Арміі (5,6 %). Сярод дэпутатаў налічвалася 159 жанчын (37 %), 328 беларусаў, 87 рускіх, 7 украінцаў і 8 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. 301 дэпутат быў членамі або кандыдатамі ў члены КПБ, 50 камсамольцамі. У параўнанні з папярэднім скліканнем склад дэпутатаў абнавіўся на 76 %[1].
Зноскі
- ↑ Советская Белоруссия, 1975, 25 июля.