Парламенцкія выбары ў Германіі (1972)
Выбары ў бундэстаг 1972 года — 7-я дэмакратычныя выбары ў ФРГ (Заходняй Германіі), якія адбыліся 19 лістапада. Выбары прайшлі датэрмінова, паколькі кааліцыя СДПГ і СвДП страціла большасць у Бундэстагу: некалькі дэпутатаў пакінулі абедзве партыі ў знак нязгоды з «усходняй палітыкай» Бранта. Падчас перадвыбарнай кампаніі Вілі Брант падвяргаўся крытыцы з боку ХДС/ХСС за эканамічную і знешнепалітычную дзейнасць, і перш за ўсё за «ўсходнюю палітыку». У той жа час, у 1971 Брант атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Аднак на выбарах СДПГ атрымала перамогу, палепшыўшы свае вынікі ў параўнанні з мінулымі выбарамі. Яўка на выбарах склала 91,1%.
19 лістапада 1972 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 91,1%▲4,4% | ||
Кандыдат: | Вілі Брант | Райнер Барцэль | Вальтэр Шэель |
Партыя: | «СДПГ» | «ХДС/ХСС» | «СвДП» |
Глава партыі з: | 16 лютага 1964 | 5 кастрычніка 1971 | 29 студзеня 1960 |
Выбарчая акруга главы: | Паўночны Рэйн-Вестфалія[заўв 1] | Падэрборн | Паўночны Рэйн-Вестфалія |
Галасоў: | 17 175 169 (45,8%) |
16 806 020 (44,9%) |
3 129 982 (8,4%) |
Змена долі галасоў: | ▲3,1% | ▼1,2% | ▲2,4% |
Вынікі выбараў 1972 года. СДПГ: 242 ХДС/ХСС: 234 СвДП: 42
|
Вынікі выбараў
правіцьПартыя | Лідар | Голас | % | Месца | Δ | |
---|---|---|---|---|---|---|
СДПГ (SPD) | Вілі Брант | 17 175 169 | 45,8 % | 230 | ▲ 6 | |
ХДС (CDU) | Райнер Барцэль | 13 190 837 | 35,2 % | 177 | ▼ 16 | |
ХСС (CSU) | 3 615 183 | 9,6 % | 48 | ▼ 1 | ||
СвДП (FDP) | 3 129 982 | 8,4 % | 41 | ▲ 11 | ||
Іншыя | 348 579 | 0,9 % | 0 | 0 |
Спасылкі
правіць- Вынікі выбараў на сайце ЦВК (англ.)