Партал:Інданезія
Лепшыя артыкулы | Партал | Абмеркаванне | Удзельнікі |
Інданезія
Індане́зія (індан.: Indonesia), Рэспу́бліка Індане́зія (індан.: Republik Indonesia) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная на 17 508 астравах найбуйнейшага ў свеце Малайскага архіпелага (астравы Калімантан, Суматра, Ява, Сулавесі, Балі і інш.) і заходняй частцы вострава Новая Гвінея. Мае сухапутныя межы з Малайзіяй, Папуа — Новай Гвінеяй і Усходнім Тыморам. Сухапутная тэрыторыя — 1,9 млн км². Марская акваторыя (унутранае мора, тэрытарыяльныя і архіпелагавыя воды, асобная эканамічная зона) — 7,9 млн кв. км. Насельніцтва — больш за 250 млн чалавек (4-е месца ў свеце). Сталіца — Джакарта (в. Ява) з насельніцтвам звыш 10 млн чал. Афіцыйная мова — інданезійская. Грашовая адзінка — інданезійская рупія. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (17 жніўня 1945).
Унітарная дзяржава, прэзідэнцкая рэспубліка. У кастрычніку 2014 года пасаду прэзідэнта заняў Джока Відода, віцэ-прэзідэнта — Юсуф Кала.
Інданезія мае значную этнакультурную разнастайнасць. Каля 88 % насельніцтва — мусульмане, што робіць яе краінай з найбольшым мусульманскім насельніцтвам у свеце.
Адміністрацыйны падзел: 33 адміністрацыйныя адзінкі (31 правінцыя, 2 адмысловыя адміністрацыйныя акругі — Джакарта і Джак’якарта).
Незалежнасць краіны абвешчана 17 жніўня 1945. У 1942—1945 гадах яна знаходзілася пад японскай акупацыяй, а да таго была каланіяльным уладаннем Нідэрландаў, якія пачалі яе асваенне ў першай палове XVII ст. і аб’ядналі большую частку тэрыторыі сучаснай Інданезіі пад сваёй уладай да пачатку XX ст.
Новыя артыкулы
- Бенедыкт Андэрсан — пачаты 6 мая 2023 удзельнікам Хомелка
- Беспарадкі ў Вамене (2023) — пачаты 25 лютага 2023 удзельнікам DBatura
- Келімуту — пачаты 31 студзеня 2023 удзельнікам Siarhei V
- Мінангкабау (мова) — пачаты 4 студзеня 2023 удзельнікам Aliaksandr y
- Чыанджур — пачаты 26 лістапада 2022 удзельнікам Evgen Lewandowskiy
- Ламахолат — пачаты 24 лістапада 2022 удзельнікам Frantishak
- Сіка (народ) — пачаты 23 лістапада 2022 удзельнікам Frantishak
- Маўмерэ — пачаты 23 лістапада 2022 удзельнікам Frantishak
- Землетрасенне на Заходняй Яве (2022) — пачаты 22 лістапада 2022 удзельнікам DBatura
- Эндэ (Інданезія) — пачаты 22 лістапада 2022 удзельнікам Frantishak
- Лабуан-Баджа — пачаты 22 лістапада 2022 удзельнікам Frantishak
- Палуэ — пачаты 20 лістапада 2022 удзельнікам Frantishak
- Мангарай — пачаты 14 лістапада 2022 удзельнікам Frantishak
- Маланг — пачаты 9 лістапада 2022 удзельнікам Rymchonak
- Алорцы — пачаты 8 студзеня 2022 удзельнікам Frantishak
- Алор (востраў) — пачаты 7 студзеня 2022 удзельнікам Frantishak
- Алор (архіпелаг) — пачаты 7 студзеня 2022 удзельнікам Frantishak
- Лембата — пачаты 6 студзеня 2022 удзельнікам Frantishak
- Салор (архіпелаг) — пачаты 6 студзеня 2022 удзельнікам Frantishak
- Аданара — пачаты 6 студзеня 2022 удзельнікам Frantishak
Як я магу дапамагчы
Карысная інфармацыя
Рознае
- Будынак у Джакарце, у якім у кастрычніку 1928 года прайшоў кангрэс маладзёжных арганізацый, зараз — музей Клятвы моладзі;
- Рэканструіраваная галава пітэкантрапа належала яванскаму малпачалавеку;
- Пітэр Бот з’яўляецца першым генерал-губернатар Галандскай Ост-Індыі (XVII стагоддзе).