Дэманстрацыя кінафільмаў на Беларусі пачалася ў канцы 19 ст., а ў пачатку 20 ст. дзейнічала ўжо 58 кінатэатраў. У 1928 годзе створана кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (спачатку ў Ленінградзе, а з 1939 — у Мінску). З 1946 года пачала дзейнасць кінастудыя «Беларусьфільм». Даволі плённа беларускае кіно развівалася ў пасляваенны перыяд, асабліва на працягу 1960—80-х гадоў. Тады працягвалі працаваць майстры старэйшага пакалення (У. Корш-Саблін, М. Фігурноўскі, А. Файнцымер і інш.), з'явіліся маладыя таленавітыя кінарэжысёры (В. Тураў, М. Пташук, В. Нікіфараў, Б. Сцяпанаў, В. Рыбараў, В. Рубінчык і інш.). У іх атрымалася стварыць мноства арыгінальных, змястоўных кінастужак, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, гістарычнага мінулага і сучаснага стану грамадства, маральна-этычным праблемам («Я родам з дзяцінства» В. Турава, 1967; «Я, Францыск Скарына» Б. Сцяпанава, 1970; «Вянок санетаў» В. Рубінчыка, 1977; «Белыя Росы» І. Дабралюбава, 1984; «Мяне завуць Арлекіна» В. Рыбарава, 1988 і інш.

Вы можаце дапамагчы, дапісаўшы артыкул!