Партал:Мінск
Мінск (афіц. транс.: Minsk; да 29 ліпеня 1939 года — Менск) — сталіца Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці (не ўваходзіць у яе склад) і Мінскага раёна (не ўваходзіць у яго склад), горад-герой. Насельніцтва — 1,9 млн чалавек (2012 год), найбуйнейшы горад краіны. Утварае агламерацыю, у межах якой пражывае звыш 2,645 млн чалавек або ⅓ насельніцтва Беларусі. Горад размешчаны недалёка ад геаграфічнага цэнтра краіны, на берагах ракі Свіслач. Займае плошчу ў 307,90 км². Гістарычны цэнтр утвараюць Верхні горад, Ракаўскае і Траецкае прадмесці, плануецца таксама аднавіць Замчышча. Горад быў моцна разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны. |
Добры артыкул |
Дом урада ў Мінску — будынак урада РБ у Мінску. Узведзены ў 1930—1934 па праекце Іосіфа Лангбарда. Размешчана на плошчы Незалежнасці. Найбуйнейшы грамадскі будынак міжваеннага перыяду аб'ёмам 240 000 м³, адзін з лепшых помнікаў канструктывізму, паклаў пачатак фарміраванню новага цэнтра горада — б.плошчы Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган ніжняя палата Парламента — Палаты прадстаўнікоў; цэнтральны орган выканаўчай улады- Савет Міністраў, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя ўстановы.
Гісторыя
правіцьМесцам для будаўніцтва Дома ўрада ў канцы 1920-х спецыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна размешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лангбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929. Будоўля доўжылася чатыры гады (1930—1934).
Кампаноўка Дома ўрада засноўвалася на сімэтрычным узрастанні аб’ёмаў і вышынь ад перыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў усталяваны помнік Уладзіміру Леніну, распрацаваны Іосіфам Лангбардам разам з ленінградскім скульптарам Мацвеем Манізерам.
За ўзвядзенне Дому ўрада ў 1934 архітэктар атрымаў званне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 у Доме ўрада быў размешчаны штаб СС, гестапа, люфтвафэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Мінск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны не быў.
Правіць >> |
|
Вікісховішча |
Катэгорыя Мінск |
Выбраныя выявы |
Якасныя выявы |
Правіць >>
Роднасныя праекты |