Партрэт Адама Ежы Чартарыйскага (Іосіф Аляшкевіч)

Партрэт Адама Ежы Чартарыйскага — прыжыццёвы партрэт палітычнага і культурнага дзеяча, мецэната Адама Ежы Чартарыйскага аўтарства Язэпа Аляшкевіча. Цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музеі Літвы[1].

Adam Jerzy Czartoryski by J.Oleszkiewicz 02.jpg
Язэп Аляшкевіч
Партрэт Адама Ежы Чартарыйскага. 1810
Памеры 264 × 173 см
Вільнюская карцінная галерэя, Вільнюс

АпісаннеПравіць

Гэты партрэт з'яўляецца адным з ранніх вядомых твораў мастака[2][3].

У карціне А. Чартарыйскі прадстае ў акружэнні і трактоўцы, якія не пакідаюць сумненняў аб значнасці паказанай асобы[2]. Фонам служыць паўкружжа сцяны з нішамі і пілястрамі, уважліва ўпарадкаваныя складкі рассунутай заслоны. Як гэта і патрабавалася ў класіцыстычных партрэтах, прадметнае акружэнне зведзена да мінімуму[2]. Паказаны толькі стол з кнігай і чарнільніцай, крэсла, на якім ляжаць шпага і бікорн(руск.) бел.. Але кожны прадмет выразна ўказвае на грамадскае становішча мадэлі. Не выпадкова і адпаведная поза партрэтуемага: А. Е. Чартарыйскі прадстае ў рост, адна рука яго ляжыць на стале, другая — на поясе[2].

Зноскі

  1. Adomo Jurgio Čartoriskio portretas
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 358. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  3. Барыс Лазука відавочна апісвае гэту карціну, але называе яе партрэтам Адама Казіміра Чартарыйскага