Партрэт Кацярыны Тэнчынскай

Партрэт Кацярыны Тэнчынскай — прыжыццёвы партрэт слуцкай княгіні Кацярыны Тэнчынскай. Партрэт раней упрыгожваў карцінную галерэю Слуцкага замка[2], цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Гл. тэкст
Прыжыццёвы партрэт Кацярыны, княгіні Слуцкай. 1580-я
Матэрыял алейныя фарбы[1] і палатно[1]
Нацыянальны музей у Варшаве, Варшава
(інв. 128854 і 128854 MNW)

Апісанне правіць

Слуцкую княгіню адлюстраваў невядомы мастак. Як мяркуецца, карціна была напісана ад канца 1578 года да сярэдзіны 1581 года — паміж смерцю першага мужа, Юрыя Юр’евіча Алелькавіча, і другім шлюбам з Крыштафам Радзівілам. Лацінскі надпіс на палатне кажа: «Год панскі 1580. Кацярына, графіня з Тэнчына, божай ласкай княгіня слуцкая, свайго ўзросту 35 гадоў». На самой жа карціне княгіня выглядае значна старэй.

Княгіня наказана амаль франтальна, пакаленна, у адзенні ўдавы. Рукі на каленях складзены накрыж, у правай — белая хустачка, якая разам з жалобным строем адзення сімвалізуе сямейнае гора.

На Кацярыне касцюм па іспанска-польскай модзе. Жанчына апранута ў чорную сукенку без рукавоў, так званы кшталт, што мае маленькі выраз ля шыі, праз які бачна белая кашуля з невялікім каўняром-фрэзай  (руск.)[3]. Доўгія рукавы кашулі плаўна завужаны да запясця. На форне чорнай сукенкі выразна выступаюць вузкія кісці зложаных на паясніцы рук. На галаве чорная шапачка-чапец на цвёрдай аснове. Паверх чапца нізка на лоб накінуты празрысты ільняны фламандскі рантух, свабодна ахінаючы спіну і плечы[3].

Побач з жанчынай — столік, пакрыты чырвонай драпіроўкай. Усю ўвагу мастак засяроджвае па твары княгіні — уводзіць крыніцу святла, якая знаходзіцца па-за карцінай. У твары вельмі адчувальныя рэалістычныя рысы. Мастак малюе поўную здароўя і жыццёвых сіл жанчыну. Княгіня смуткуе, але гэта смутак стрыманы, без роспачы, поўны ўласнай годнасці ўладарнай і ганарлівай арыстакраткі. Аўтар добра валодае малюнкам, адчувае аб’ём і пластыку. Побач з рэнесанснай ураўнаважанасцю і спакоем у партрэце заўважаюцца рысы маньерызму: рафінаванасць, паказная веліч і г. д[4].

Атрыбуцыя правіць

У крыніцах падаецца, што аўтарам партрэту быў невядомы польскі жывапісец, магчыма Марцін Кобер  (руск.)[5]. Паводле іншай версіі згодна архіўных звестак і даследаванняў вучонага-гісторыка А. Грыцкевіча гэты партрэт быў напісаны ў Слуцку і, верагодна, мясцовым мастаком[6]. Аналіз жывапісных асаблівасцяў твора сведчыць пра знаёмства аўтара партрэта з кракаўскай мастацкай школай. Гэта не выпадкова, бо княгіня была родам з Кракава і сувязі слуцкага княжацкага двара з польскай сталіцай існавалі. Гэта ўзор распаўсюджанага ў той час тыпу «сармацкага партрэта»[7].

Зноскі

  1. а б https://cyfrowe.mnw.art.pl/en/catalog/500500 Праверана 23 мая 2021.
  2. Картинная галерея Слуцкого замка Архівавана 25 кастрычніка 2013. (руск.)
  3. а б Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
  4. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
  5. Вялікае Княства Літоўскае. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. — С. 138
  6. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 4. — 64 с.
  7. Партрэтны жывапіс