Партрэт Міхала Сервацыя Вішнявецкага

Партрэт Міхала Сервацыя Вішнявецкага, вялікалітоўскага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, намаляваны неведомым мастаком. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1].

невядома
Партрэт Міхала Сервацы Вішнявецкага. 1750-я
Матэрыял алейныя фарбы і палатно
Тэхніка алейны жывапіс
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ-128)

Гісторыя правіць

Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 201, 20; да 1941). Е. Петрус лічыў, што гэты твор належыць да групы партрэтаў Вішнявецкіх, якія захоўваліся ў нясвіжскім замку. Адлюстроўвае дзядзьку праўдападобнае ініцыятаркі серыі Уршулі Францішкі Радзівіл і адначасова швагра яе мужа Міхаіла Казіміра Рыбаньку, ваяводу віленскага і гетмана вялікага літоўскага[2]

Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[1].

Рэстаўрыраваны ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных мастацкіх каштоўнасцей А. А. Зайцавым і І. П. Суравовым у 1968—1972 гадах у Маскве[1].

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].

Апісанне правіць

На партрэце Міхал Сервацы напісаны ў чырвоным жупане, паверх якога апранута кароткая кальчуга, а зверху яе — парадны паўдаспех з пазалочанымі берагамі, залацістымі кантамі і турэцка-татарскімі наручамі  (руск.) («карвашамі»)[3]. У час ваенных дзеянняў такога ахоўнага адзення ўжо не насілі. Гэта тыпова «сармацкі» парадны партрэт  (руск.), які дэманструе дзяржаўныя заслугі і значнасць асобы партрэтаванага[3]. Аб гэтым сведчаць перакінутая цераз левае плячо Вішнявецкага цёмна-сіняя муаравая стужка і чырвоны плашч на гарнастаевым падбоі  (руск.) з выявай ордэна Белага Арла як сведчанне таго, што хтосьці з яго продкаў быў каралём. На левым баку прышпілена шабля-карабела  (руск.) з сярэбраным з пазалотай дзяржаннем, на ногі абуты жоўтыя саф’янавыя боты або паўботкі з сярэбранымі абцасамі[3].

Выстаўкі правіць

  • Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982
  • Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983
  • Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
  • Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994
  • Гістарычны партрэт Вялікага княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Мінск. 2002

Зноскі

  1. а б в г Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 222-223. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  2. Petrus J.  (руск.), Karpowicz T., Portrety osobistości dawnej Rzeczypospolitej w zbiorach Mińskich katalog wystawy. Krakow, 1991. S. 1-140
  3. а б в Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура правіць