Партрэт мастака М. Філіповіча

Партрэт мастака М. Філіповіча — карціна беларускага мастака Міхаіла Станюты (18811974), напісаная ў 1925 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску[1].

Міхаіл Станюта. Партрэт мастака М. Філіповіча. 1925.jpg
Міхаіл Станюта
Партрэт мастака М. Філіповіча. 1925
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

АпісаннеПравіць

На карціне Міхаіл Станюта адлюстраваў свайго сябра, мастака Міхася Мацвеевіча Філіповіча (18961947), аднаго з самых яркіх беларускіх жывапісцаў 1920-х гадоў[2].

У партрэце Станюта імкнецца захаваць і перадаць гледачу вобраз у першую чаргу беларуса, з характэрнай прыроднай мяккасцю, непасрэднасцю, даверлівасцю, смутным спакоем, у выніку чаго атрымалася глыбока псіхалагічны твор. Праца стрыманая па жывапісным і кампазіцыйным рашэнні: глухі фон, плоскаснасць малюнка, спакойны каларыт. Стэфанія Станюта ўспамінала[2]:

  …бацькаў партрэт Філіповіча: ён малады яшчэ, якім я яго памятаю ў пачатку дваццатых гадоў. <…> Напісаў яго з футравым каўняром — той насіў модную тады „бекешу“, такое як быццам паліто са зборкамі на спіне.  

Зноскі

  1. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : iл. ISBN 5-343-00157-2
  2. 2,0 2,1 Міхась Пятровіч Станюта