Партрэт (фільм)
«Партрэ́т» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты рэжысёрам Вольгай Дашук на тэлеканале «Белсат» у 2017 годзе[1].
Партрэт![]() | |
---|---|
Партрэт | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 25 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2017 |
Сюжэт
правіцьНезвычайны фільм. У ім мы бачым толькі твары. І яны толькі гавораць, найчасцей даводзячы нас да смеху ці да слёз[1].
Здымачная група
правіць- рэжысёр — Вольга Дашук
Кінематаграфічныя адметнасці
правіцьФорма аповеду, якую ўзяла ў аснову свайго фільма Вольга Дашук, увайшла ў класіку кінематографа, дзякуючы польскаму рэжысёру Кшыштафу Кеслёўскаму[1]. Ягоны фільм «Гаворачыя галовы» выйшаў на экраны пры сацыялістычнай Польшчы — у 1980 годзе. Рознаўзроставым героям яго фільма задаваліся адныя і тыя ж тры пытанні: «Кім Вы з’яўляецеся?», «Што для Вас самае галоўнае?», «Чаго б Вы хацелі?»[2][3]. У фільме Кеслёўскага было 44 героі, колькасць герояў у фільме Вольгі Дашук перавысіла 60[1].
У інтэрв’ю рэжысёрка адзначала, што натхнялася фільмам польскага класіка, але тым не менш не мела на мэце дакладна скапіраваць яго:
Што датычыць формы, то мяне вельмі вабіла такая амбітная, амаль эксперыментальная задача. Хацелася свядома паспрабаваць такі архаічны, візуальна абмежаваны падыход у сучасных умовах, калі партатыўныя камеры ўмацоўваюцца на ўсё, што рухаецца, калі дроны лётаюць над усім, як мухі, і фіксуюць тое, што раней уцякала ад аб’ектыву. І вось, пры ўсім гэтым, узнікла жаданне зафіксаваць камеру на штатыве і паказаць толькі чалавечыя твары, якія гавораць і гавораць…[1] |
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д Інга Астраўцова.. Партрэт. Фільм Вольгі Дашук . «Белсат» (30 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 3 мая 2020.
- ↑ Gadające głowy (польск.). «FilmPolski.pl». Праверана 21 лютага 2022.
- ↑ Gadające głowy (польск.). «Filmweb.pl». Праверана 21 студзеня 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «Партрэт» на YouTube