Партугальская Індыя

Партугальская Індыя (парт.: Estado Português da Índia, Índia Portuguesa) — партугальскія каланіяльныя ўладанні на паўвостраўе Індастан.

Партугальская Індыя

Партугальская Індыя складалася з Гоа, Дадры і Нагар-Хавелі, Дамана і Дыу, а таксама Мумбаі (да 1661 года) — у XVI стагоддзі партугальцы назвалі гэта месца «Бом Баі» ці «Бом Бейм» — «добры заліў». Тэрыторыі партугальскай Індыі часам аб'ядноўваюцца пад назвай Гоа.

Гісторыя Партугальскай Індыі правіць

Марскі шлях у Індыю быў адкрыты партугальскім мараплаўцам Васка да Гамам ў 1498 годзе. Партугальскія караблі пасля працяглага плавання, абмінуўшы Афрыку, увайшлі ў гавань горада Калікут (цяпер Кажыкодэ), які ў 1511 годзе стаў калоніяй Партугаліі.

У 1510 годзе герцагам Афонсу ды Албукеркі была заснавана партугальская калонія ў Індыі. Албукеркі хутка замацаваўся ў Гоа, які планавалася ператварыць у апору для пранікнення ўглыб кантынента. Неўзабаве пачалася хрысціянізацыя насельніцтва — у Гоа дагэтуль працэнт каталікоў вышэйшы, чым у сярэднім па Індыі — каля 27 % ад насельніцтва.

Партугальскія каланісты прыняліся за будаўніцтва горада на еўрапейскі манер — цяпер гэта Стары Гоа. З гэтага часу ён стаў сталіца Партугальскай Індыі.

З прыбыццём у XVII стагоддзі ў Індыю больш магутных флотаў Галандыі і Англіі Партугалія страціла кантроль над некалі вялікімі тэрыторыямі ў заходняй частцы краіны і ў пачатку XX стагоддзя пад яе кантролем заставалася толькі некалькі раёнаў Індыі.

Тры раёны знаходзіліся ў прыбярэжнай частцы краіны: Гоа і астравы на Малабарскім узбярэжжы, Даман побач з Насікам і Дыу — востраў на поўдзень ад паўвострава Катхіявар.

У партугальскую Індыю ўваходзілі такія тэрыторыі, як: Даман (далучаны ў 1531 годзе); востраў Салсет, Бамбей і Басейн (далучаны ў 1534 годзе); і Дыу (далучаны ў 1535 годзе).

Бамбей быў заснаваны партугальцамі ў 1534 годзе і перададзены ў 1661 годзе Вялікабрытаніі ў якасці пасагу за партугальскую прынцэсу Кацярыну ды Браганса, каралю Англіі Карлу II.

Мадрас быў заснаваны партугальцамі ў XVI стагоддзі і першапачаткова называўся порт Сан-Тамэ, пазней тэрыторыя адышла да галандцаў, якія пабудавалі ўмацаванні ў Пулікаце, на поўнач ад сучаснага Чэнаі.

Сучаснасць правіць

У 1954 годзе Індыя захапіла тэрыторыі Дадра і Нагар Хавелі. У 1961 годзе індыйскімі войскамі таксама быў заняты Гоа, які стаў пазней аднайменным штатам са сталіцай ў Панаджы. Партугалія прызнала суверэнітэт Індыі над усімі раёнамі толькі ў 1974 годзе. Чатыры вобласці ўтварылі дзве аб'яднаныя тэрыторыі — Даман і Дыу, а таксама Дадра і Нагар Хавелі.

У наш час былыя тэрыторыі партугальскай Індыі прыцягваюць 15 % ад агульнай колькасці турыстаў па краіне.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць